( 0 Агляд(аў) )
Курс “Хуткачытанне” – гэта сістэма інтэлектуальна-развіццёвых практычных заняткаў для вучняў 2-4 класаў.
На курсе вы пабачыце, што чытанне – гэта захапляльны, карысны і цікавы занятак. У працэсе чытання ўдасканальваюцца аператыўная памяць і ўстойлівая ўвага. Ад гэтых двух паказчыкаў, у сваю чаргу, залежыць разумовая працаздольнасць. Навык чытання павінен быць сфарміраваны ў пачатковай школе і быць не меней за 120 слоў у мінуту. Але пры гэтым важна чытаць асэнсавана, правільна, выразна.
На занятках курса дзеці маюць магчымасць атрымаць веды не толькі па асэнсаваным чытанні, але і палепшыць зрокавую і слыхавую памяць, а таксама ўдасканаліць сваю маўленчую кампетэнтнасць. Больш таго, змогуць растлумачыць сам механізм чытання і ўспрыняцця прачытанага, падказаць, як стаць сапраўдным чытачом і паспяхова арыентавацца ў моры сучаснай інфармацыі.
На занятках дзеці чытаюць склады рознай складанасці, затым пераходзяць да слоў рознай складанасці, а потым адпрацоўваюць чытанне тэкстаў рознага ўзроўню. Для развіцця памяці выкарыстоўваюцца малюнкі і словы, з кожным заняткам колькасць слоў і малюнкаў павялічваецца, дасягаючы да 100 слоў і 100 малюнкаў.
Пажадана праводзіць заняткі 2 разы на тыдзень. Працягласць 45-50 хвілін. Для заняткаў спатрэбяцца аркушы паперы або сшытак, каляровыя алоўкі, ручка, пажадана раздрукаваць рабочы сшытак.
Вы хацелі бы атрымліваць push-уведамленні аб усіх асноўных падзеях?