Абярыце сваю любімую
Катэгорыю І пачынайце навучанне.

( 0 Агляд(аў) )

Чароўны карагод года

( 0 Агляд(аў) )

Узровень курсу

Пачатковы

Працягласць

10h

Відэа-ўрокі

77

Змест курса

УВОДЗІНЫ
Знаёмімся з вясёлымі і цікаўнымі іншапланецянамі з планеты Зума.

ЗІМА. ЗІМОВЫЯ МЕСЯЦЫ
Разам з Зумікамі мы даведаемся, як называюцца зімовыя месяцы, апранемся цёпла, паслухаем зімовую песню і прачытаем верш пра Новы год, намалюем рознакаляровую зіму, паслухаем казку пра лагоднага ваўка, навучымся адказваць на казачныя пытанні і апісваць герояў гісторыі, папрактыкуемся ў выкарыстанні антонімаў і выканаем шмат вясёлых практыкаванняў.

СТУДЗЕНЬ
Студзень - вясёлы месяц. Дзетак чакаюць зімовыя вакацыі.

ЛЮТЫ
У лютым зіма лютуе, еле нас будзе саграваць чароўная беларуская казка А.Масла "Лагодны воўк".

ВЯСНА. ВЯСНОВЫЯ МЕСЯЦЫ
Нарэшце да нас завітала вясна! Зумікам хочацца хутчэй даведацца, як называюцца вясновыя месяцы.

САКАВІК
З надыходам вясны прырода абуджаецца ад зімовага сну. У сакавіку на дрэвах з’яўляецца маладое зялёнае лісце, а палі ўпрыгожваюцца траўкай і кветкамі.

ТРАВЕНЬ
Травень - цёплы і прыгожы месяц, калі так хочацца бавіць час на дзіцячай пляцоўцы разам з сябрамі і вясёлымі цацкамі.

ЛЕТА. ЛЕТНІЯ МЕСЯЦЫ
За вясной прыходзіць гарачае лета! Зумікам вельмі падабаецца гэта пара года. А як жа называюцца летнія месяцы?

ЧЭРВЕНЬ
У чэрвені пачынаюцца летнія вакацыі. Зараз даведаемся, якія цікавыя заняткі чакаюць нас улетку.

ЛІПЕНЬ
Шчодры летні месяц ліпень дорыць нам шмат прысмакаў. А галоўны летні пачастунак - гэта сакавіная садавіна.

ЖНІВЕНЬ
Напрыканцы жніўня пачынаюць паспяваць салодкія румяныя яблыкі. Чытайма разам апавяданне Васіля Хомчанкі “Яблык”.

ВОСЕНЬ. ВОСЕНЬСКІЯ МЕСЯЦЫ
Надышла восень. З дрэваў ападае рознакаляровае лісце. Зумікі цікавяцца: як называюцца весеньскія месяцы?

ВЕРАСЕНЬ
Пачатак восені - самая прыгожая і рознакаляровая пара года. Прырода у верасні такая яскравая. Лісце на дрэвах зялёнае, жоўтае, аранжавае, чырвонае.

КАСТРЫЧНІК
Кастрычник - добры час, каб сабраць вялікі ўраджай гародніны.

РАЗВІТАННЕ
Разам з Зумікамі мы вывучылі шмат новых слоў, паслухалі і прачыталі казкі і апавяданні, выканалі цікавыя практыкаванні. Год скончыўся - надышоў час развітвацца з нашымі іншапланетнымі сябрамі.

Пра курс

Курс «Чароўны карагод года» складаецца з чатырох частак, назвы якіх адпавядаюць чатыром сезонам:

Зіма, Вясна, Лета і Восень.

Заняткі змяшчаюць цікавыя лексічныя матэрыялы на разнастайныя тэмы, звязаныя з порамі года, практыкаванні на замацаванне новых слоў, вясёлыя тэксты, інтэрактыўныя гульні і загадкі.

Што вы хацелі бы вучыць?

  • Вучні даведаюцца шмат цікавага пра назвы месяцаў і іх этымалогію, авалодаюць лексікай па розных тэмах (колеры, гульні, кветкі, насякомыя, садавіна, ягады, гародніна і інш.), паслухаюць і прачытаюць беларускія вершы, апавяданні і казкі, навучацца адказваць на пытанні да тэкстаў і выкарыстоўваць новую лексіку ў маўленні.

Матэрыялы ўключаюць

  • Да курса далучаны рабочы сшытак "Чароўны карагод года", які змяшчае тэарэтычныя тлумачэнні і практычныя заданні. Сшытак можна раздрукаваць і выконваць практыкаванні не толькі на экране, але і на паперы.

Патрабаванні

  • Для навучання вам спатрэбіцца папера, рознакаляровыя алоўкі або маркеры, а таксама раздрукаваны рабочы сшытак, які далучаны да курса.

Для каго

  • Дзеці і дарослыя, якія пачынаюць вывучаць беларускую мову і хочуць пашырыць свой слоўнікавы запас, навучыцца ўжываць новую лексіку, ствараць самастойныя тэксты-апісанні і разважанні на беларускай мове.

Настаўнік

Anastasia
0 /5

1 Курсы

Рэйтынгі і рэцэнзіі ад вучняў

Рэцэнзій пакуль няма
Рэцэнзій пакуль няма

Матэрыялы ўключаюць

  • Да курса далучаны рабочы сшытак "Чароўны карагод года", які змяшчае тэарэтычныя тлумачэнні і практычныя заданні. Сшытак можна раздрукаваць і выконваць практыкаванні не толькі на экране, але і на паперы.

Падзяліцца
Падзяліцца курсам
Спасылка на старонку
Падзяліцца ў сацыяльных сетках

Вы хацелі бы атрымліваць push-уведамленні аб усіх асноўных падзеях?