Абярыце сваю любімую
Катэгорыю І пачынайце навучанне.

( 0 Агляд(аў) )

Беларусь праз стагоддзі. Вялікае Княства Літоўскае

( 0 Агляд(аў) )

Узровень курсу

Сярэдні

Працягласць

10h

Відэа-ўрокі

18

Змест курса

Уступнае слова
Відэа-запрашэнне накіраванае на плённы пачатак працы вучняў

Заснаванне ВКЛ і Герб Пагоня
Дзе бярэ свой пачатак ВКЛ і хто зрабіў першыя крокі дзеля ўсталявання дзяржаўнасці будучага княства?

Заснаванне Вільні і пашырэнне ВКЛ
Хто па афіцыйных звестках заснаваў магутны горад Вільню і перанёс туды сталіцу ВКЛ, чыім розумам і клопатам была павялічана тэрыторыя княства ў два разы і скінута татарскае ярмо ?

Барацьба Ягайла і Вітаўта
Як Ягайла змяніў гісторыю і ўнутраны накірунак ВКЛ, чаму між шляхтай быў убіты клін і як Вітаўт намагаўся выправіць сітуацыю?

Грамадзянская вайна. Казімір Ягелончык
Чаму краіна падзялілася на два лагеры і якое выйсце знайшоў Казімір Ягелончык, кіруючы памылкамі мінулага?

Славутыя Бітвы
Якія тры галоўныя бітвы варта выдзеліць у нашай слаўнай гісторыі, якімі былі іх прадумовы і наступствы і за што аддалі нашыя продкі свае жыцці?

Тры Статуты і Трыбунал ВКЛ
Якім чынам у ВКЛ быў створаны самы грунтоўны звод законаў, на што ён уплываў і як змянілася жыццё ўсіх саслоўяў у княстве?

Культура ВКЛ. Кнігадрукаванне і пісьменства
З каго на Беларусі пачалаося кнігадрукаванне і што яшчэ новага прынесла нашым продкам Эпоха Рэнесансу?

Культура ВКЛ. Архітэктура
Што прынесла нам Эпоха Рэнесансу ў плане дойлідства, ці змянілася нешта ў пануючай стылістыцы і што напрыканцы ацалела па сённяшні дзень?

Развітанне
Вось і падыйшоў да канца наш адукацыйны курс “Беларусь праз стагоддзі. Вялікае Княства Літоўскае”, на якім вы даведаліся пра заснаванне і станаўленне ВКЛ, вялікіх князёў і славутыя бітвы, не абмінулі і тэму культуры. Жадаю поспехаў у далейшым вывучэнні гісторыі магутнай Беларусі!

Пра курс

Вітаю цябе, дарагі сябра і адразу запрашаю ў гістарычнае падарожжа падчас якога ты даведаешся: Дзе бярэ свой пачатак старажытная Радзіма нашых продкаў, Вялікае Княства Літоўскае? Якім чынам і пры якіх умовах яно ўтварылася? Як вялікія князі адстойвалі незалежнасць балцка-славянскага хаўрусу, тым самым стварыўшы найбуйнейшую дзяржаву тагачаснай Еўропы. Праз якія славутыя бітвы прайшлі нашыя продкі і якая спадчына была пакінутая нам, нашчадкам Вялікага Княства Літоўскага?

Усяго 8 тэм аздобленых анімаванымі ролікамі:

  • Утварэнне ВКЛ і Герб Пагоня;
  • Заснаванне Вільні і пашырэнне ВКЛ;
  • Барацьба Ягайла і Вітаўта;
  • Грамадзянская вайна. Казімір Ягелончык;
  • Славутыя бітвы;
  • Тры статуты ВКЛ і Трыбунал ВКЛ;
  • Культура ВКЛ. Пісьменства і Кнігадрукаванне;
  • Культура ВКЛ. Архітэктура ВКЛ

У працэсе навучання кожны вучань прааналізуе 8 тэм, атрымае агульныя веды па ВКЛ, пабачыць анімаваны канспект кожнага занятку і выканае шэраг простых заданняў, а напрыканцы кожнага будзе чакаць лёгкі анімацыйны экскурс у архітэктуру роднай Беларусі.

Паказаць больш

Што вы хацелі бы вучыць?

  • Аналіз гістарычных падзей
  • Аб'ектыўны падыход
  • Пашырэнне і ўзнаўленне ведаў

Матэрыялы ўключаюць

  • Анімацыйныя ролікі, створаныя спецыяльна для курсу
  • Сціснуты матэрыял
  • Ілюстрацыі для замацавання тэкставага матэрыялу
  • Віктарыны на замацаванне тэмаў

Патрабаванні

  • Мець выхад да Інтэрнэту
  • Жаданне вучыцца
  • Ганарыцца спадчынай і нашымі продкамі!

Для каго

  • Вучні ад 12 да 16 год

Настаўнік

YZ
5.00 /5

1 Курсы

Рэйтынгі і рэцэнзіі ад вучняў

Рэцэнзій пакуль няма
Рэцэнзій пакуль няма

Матэрыялы ўключаюць

  • Анімацыйныя ролікі, створаныя спецыяльна для курсу
  • Сціснуты матэрыял
  • Ілюстрацыі для замацавання тэкставага матэрыялу
  • Віктарыны на замацаванне тэмаў

Падзяліцца
Падзяліцца курсам
Спасылка на старонку
Падзяліцца ў сацыяльных сетках

Вы хацелі бы атрымліваць push-уведамленні аб усіх асноўных падзеях?