Абярыце сваю любімую
Катэгорыю І пачынайце навучанне.

Змест курса
I – Пачатак шляху | Аб курсе
Змест курса, ягоная інфраструктура ды арганізацыя. Дарожная мапа курса як шлях героя да мэты ды адукацыю праз досвед. Знаёмства з групай ды ўласным Баддзі.
0/4
II – Каго ратуе герой, ці Коратка пра мэтавую аўдуторыю
Што мусіць быць у навучанні, каб яно было цікавым? Як выстройваць курс ды праектававаць навучанне вакол патрэбаў вучняў. Даследаванне аудыторыі, з якой вы працуеце. Праз гэта, паразуменне актуальных запытаў ды спраўных падыходаў да дзяцей, чуйны выбар слушнага фармата ды стратэгіі планавання, зыходзячы з інтарэсаў вучня. Карта эмпатыі. SMART мэты ды праектаванне праз мадэль ADDIE.
0/4
III – Куды ідзе герой, ці Зваротны дызайн у планаванні курса
Структураванне асноўных элементаў адукацыйнай праграмы. Асаблівасці планавання курса зыходзячы з мэтаў, практыка аналізу мэтаў і задач. Архітэктура ўзаемадзеяння паміж вучнямі, выкладчыкамі ды кантэнтам праграмы.
0/4
IV – Як дайсці да канца, ці Матывацыйны дызайн
Пасля планавання асноўнага маршрута мы прапануем нашаму герою зрабіць невялічкую паўзу, крыху паразважаць пра свой шлях да вучняў. У гэтай главе гаворка пойдзе пра асаблівасці навучання дзяцей. Яна дапаможа потым больш свядома планаваць змест канкрэтных урокаў, каб навучанне было захапляльным падарожжам, поўнмы прыгод ды адкрыццяў.
0/6
V – Якія чароўныя інструменты спатрэбяцца герою, ці анлайн-сродкі навучання
У сучасным свеце нашаму герою можа быць складана абыйсціся толькі сваімі рэсурсамі. Часам трэба выкарыстоўваць дапамогу тэхналогій.
0/6
VI – Канец шляху, ці Пачатак новага?
Зваротная сувязь з вучням, стварэнне вымяральных матэрыялаў ды ацэнка курса.
0/2
Шлях да стварэння анлайн-курса

Адукацыйны кантэнт – важны складнік любога анлайн-курсу. Гэта канкрэтныя навучальныя матэрыялы, прызначаныя для розных каналаў успрымання, на аснове якіх адбываецца навучанне ўдзельнікаў курса.

Звярніце ўвагу, што важна не блытаць фармат кантэнту і фармат навучання (курса).

Фармат навучання – тое, як яно арганізавана з пункту гледжання працягласці, рэжыму правядзення, вядучых метадаў навучання, камунікацыі з вучнямі.

Фармат кантэнту – тое, як пакуюцца ідэі, канцэпцыі, веды, якія мы перадаем вучням.

Апроч таг гэтага, нам патрэбна адрозницваь фармат адукацыйнага кантэнту, сродкі і метады навучання.

Сродак – тое, з дапамогай чаго навучаюць. Паняцце сродак шырэй паняцці фармат – яно суадносіцца з пытаннем: «Чым вучыць? З дапамогай чаго?». Тэкст, выява, відэа, будучы фарматамі кантэнту, таксама могуць становіцца і сродкамі навучання. Пры анлайн навучанні, сродкам можа быць і мэсанджар, як асноўны ды дадатковы сродак.

Метад навучання суадносіцца з пытаннем: “Як вучыць?”. Можна сказаць і так, што метад – гэта спосаб стварэння, афармлення, перадачы і пераўтварэнні адукацыйнага кантэнту. Напрыклад, лекцыя, кейс, практычнае заданне, гульня, апытанне ці тэст.