Абярыце сваю любімую
Катэгорыю І пачынайце навучанне.

Змест курса
I – Пачатак шляху | Аб курсе
Змест курса, ягоная інфраструктура ды арганізацыя. Дарожная мапа курса як шлях героя да мэты ды адукацыю праз досвед. Знаёмства з групай ды ўласным Баддзі.
0/4
II – Каго ратуе герой, ці Коратка пра мэтавую аўдуторыю
Што мусіць быць у навучанні, каб яно было цікавым? Як выстройваць курс ды праектававаць навучанне вакол патрэбаў вучняў. Даследаванне аудыторыі, з якой вы працуеце. Праз гэта, паразуменне актуальных запытаў ды спраўных падыходаў да дзяцей, чуйны выбар слушнага фармата ды стратэгіі планавання, зыходзячы з інтарэсаў вучня. Карта эмпатыі. SMART мэты ды праектаванне праз мадэль ADDIE.
0/4
III – Куды ідзе герой, ці Зваротны дызайн у планаванні курса
Структураванне асноўных элементаў адукацыйнай праграмы. Асаблівасці планавання курса зыходзячы з мэтаў, практыка аналізу мэтаў і задач. Архітэктура ўзаемадзеяння паміж вучнямі, выкладчыкамі ды кантэнтам праграмы.
0/4
IV – Як дайсці да канца, ці Матывацыйны дызайн
Пасля планавання асноўнага маршрута мы прапануем нашаму герою зрабіць невялічкую паўзу, крыху паразважаць пра свой шлях да вучняў. У гэтай главе гаворка пойдзе пра асаблівасці навучання дзяцей. Яна дапаможа потым больш свядома планаваць змест канкрэтных урокаў, каб навучанне было захапляльным падарожжам, поўнмы прыгод ды адкрыццяў.
0/6
V – Якія чароўныя інструменты спатрэбяцца герою, ці анлайн-сродкі навучання
У сучасным свеце нашаму герою можа быць складана абыйсціся толькі сваімі рэсурсамі. Часам трэба выкарыстоўваць дапамогу тэхналогій.
0/6
VI – Канец шляху, ці Пачатак новага?
Зваротная сувязь з вучням, стварэнне вымяральных матэрыялаў ды ацэнка курса.
0/2
Шлях да стварэння анлайн-курса

Ітак, у нас ёсць некалькі сцэнароў правядзення анлайн-заняткаў, для кожнага з якіх будзе адрознівацца набор інструментаў, якім трэба авалодаць нашаму герою. Давайце разбірацца з рознымі сцэнарамі:

 

Сцэнар 1. Відэаўрокі пры сінхронным навучанні. У гэтым выпадку тэхнічныя веды, якія патрабуюцца ад настаўніка, адносна сціплыя. Па-першае, трэба абраць праграму для відэасувязі, якая будзе выкарыстоўвацца. Часцей за ўсё гэта Zoom, Google Meet, Microsoft team, часам бывае Skype. Больш за ўсё магчымасцяў у Зума, ён дазваляе выкарыстоўваць анлайн-дошку, арганізоўваць групавую працу і супрацу праз анлайн-сервісы. У такім выпадку настаўніку спатрэбяцца навыкі працы з сервісамі відэаўрокаў, презентацыямі і малюнкамі.   

 

Сцэнар 2. Відэазапісы для курса, які можна прахадзіць асінхронна (МООС). Калі настаўніца ці настаўнік рыхтуе класічны масавы адкрыты анлайн-курс, то відэа для яго рыхтуюцца загадзя. Такі варыянт рэалізацыі самы складаны. Ён патрабуе ці знешняй дапамогі (калі ёсць людзі, якія арганізуюць здымку і мантаж), ці хаця б мінімальных ведаў у сродках відэазапісу. Хаця можа выглядаць складана на першы погляд, часта нешта прыстойнае можна зрабіць і калі наш герой не з’яўляецца прафесіяналам у гэтых сферах. Сучасныя праграмы працы з медыя дазваляюць зрабіць відэаролікі і непадрыхтаванаму карыстальніку. Пры такім сцэнары звярніце ўвагу на раздзелы: праца з малюнкамі, запіс відэа  

 

Сцэнар 3. Курс без відэа. Неабавязкова навучальны курс мусіць утрымліваць відэачастку. Асабліва відэачастку, якую запісвае настаўнік. Часта можна ці выкарыстоўваць тыя медыя, якія ўжо існуюць (напрыклад, убудаваць у курс ролікі з youtube). Ці курс у прынцыпе можа мець альтэрнатыўны фармат: скажам, квэст ці гульня, дзе вучань/вучаніца крок за крокам атрымлівае новае заданне. У якасці медыя можа быць усё што заўгодна: артыкулы з іншых сайтаў, вэбкамеры па ўсім свеце, рэкламныя ролікі, сервісы для анлайн-эксперыментаў па прыродазнаўчых навуках. У гэтым выпадку настаўніку важна не столькі валодаць пэўнымі тэхнічнымі інструментамі, колькі шырока мысліць і ведаць пра магчымасці. Аднак і ў гэтым выпадку варта не забываць пра якаснае афармленне візуальнай часткі курса: напрыклад, пра малюнкі.