Абярыце сваю любімую
Катэгорыю І пачынайце навучанне.

Змест курса
I – Пачатак шляху | Аб курсе
Змест курса, ягоная інфраструктура ды арганізацыя. Дарожная мапа курса як шлях героя да мэты ды адукацыю праз досвед. Знаёмства з групай ды ўласным Баддзі.
0/4
II – Каго ратуе герой, ці Коратка пра мэтавую аўдуторыю
Што мусіць быць у навучанні, каб яно было цікавым? Як выстройваць курс ды праектававаць навучанне вакол патрэбаў вучняў. Даследаванне аудыторыі, з якой вы працуеце. Праз гэта, паразуменне актуальных запытаў ды спраўных падыходаў да дзяцей, чуйны выбар слушнага фармата ды стратэгіі планавання, зыходзячы з інтарэсаў вучня. Карта эмпатыі. SMART мэты ды праектаванне праз мадэль ADDIE.
0/4
III – Куды ідзе герой, ці Зваротны дызайн у планаванні курса
Структураванне асноўных элементаў адукацыйнай праграмы. Асаблівасці планавання курса зыходзячы з мэтаў, практыка аналізу мэтаў і задач. Архітэктура ўзаемадзеяння паміж вучнямі, выкладчыкамі ды кантэнтам праграмы.
0/4
IV – Як дайсці да канца, ці Матывацыйны дызайн
Пасля планавання асноўнага маршрута мы прапануем нашаму герою зрабіць невялічкую паўзу, крыху паразважаць пра свой шлях да вучняў. У гэтай главе гаворка пойдзе пра асаблівасці навучання дзяцей. Яна дапаможа потым больш свядома планаваць змест канкрэтных урокаў, каб навучанне было захапляльным падарожжам, поўнмы прыгод ды адкрыццяў.
0/6
V – Якія чароўныя інструменты спатрэбяцца герою, ці анлайн-сродкі навучання
У сучасным свеце нашаму герою можа быць складана абыйсціся толькі сваімі рэсурсамі. Часам трэба выкарыстоўваць дапамогу тэхналогій.
0/6
VI – Канец шляху, ці Пачатак новага?
Зваротная сувязь з вучням, стварэнне вымяральных матэрыялаў ды ацэнка курса.
0/2
Шлях да стварэння анлайн-курса

Увесь працэс на далоні

Ітак, ствараць курс страшна. І ведаеце што, хутчэй за ўсё, ваш першы прадукт атрымаецца не ідэальны. Магчыма, нават не выдатны. І гэта нармальна. Часта настаўнікі ўспрымаюць стварэнне курса як нейкую кантрольную работу, фінальны іспыт, які нібыта паказвае якасць настаўніка як прафесіянала, але ж толькі ва онлайне. Аднак распрацоўка адукацыйнай праграмы – гэта хутчэй бягучая праца, працэс пастаяннага паляпшэння. Гэта цыкл, які паўтараецца. Яго звычайна апісваюць абрэвіатурай ADDIE, у якой кожная літара азначае пэўны крок.

Ітак, пакрокавы ADDIE-план вылядае так:

 

Аналіз (Analysis) – гэта першы крок, які часта прапускаюць праз спешку. Часта мысленне выглядае як: “Хочацца зрабіць курс – ну, і зраблю”. На этапе аналіза важна задаваць сабе пытанні, а навошта мой курс, для каго, што гэтае навучанне зменіць у жыцці гэтага чалавека (нават калі гэта вельмі дробныя змены), а навошта гэта мне, якія свае здольнасці я змагу праявіць праз гэта. Калі не праналізаваць патрэбы людзей (нават калі гэта маленькія яшчэ людзі), то высокая рызыка, што курс пройдзе “міма”, не будзе важны для вучняў.

  

Планаванне (Design) – пасля аналіза плануецца агульная структура курса, ставяцца дакладныя мэты і пад іх выбудоўваюцца асобныя модулі курса. У англійскай мове гэта пункт называецца “дызайн”, што трапна апісвае працэс: вы плануеце, як будзе абсталявана прастора, дзе што будзе стаяцьі якую ролю выконваць.

 

Распрацоўка (Development) – гэта падбор матэрыялаў і інструментаў, іх арганізацыя. Часам здаецца, што гэта самы складаны і рэсурсаёмкі этап. Аднак калі першыя два крокі пройдзены правільна, то курс звычайна распрацоўваецца лёгка і непасрэдна.

 

Рэалізацыя (Implementation) – гэта непасрэдна правядзенне курс. Ці пакрокавы шлях сінхроннага курса, калі вы праводзіце ўрокі, ці адкрыцце асінхроннага навучання. На гэтым этапе важна захўваць увагу да усяго працэса. Таму што курс можа змяняцца ў працэсе, даптавацца пад рэальных навучэнцаў.

Ацэнка (Evaluation )- гэта азначае, што вы вяртаецеся ў пачатак і думаеце, што з запланаванага на першых двух кроках атрымалася і што не вельмі. Якія вынікі навучання ў дзяцей, якое стаўленне да курса. Не менш важна падумаць і пра сам курс: што можна палепшыць, што давалася цяжка? І важна не забыць пра сябе: што у мяне добра атрымалася, якія ўрокі я вывучыў(ла).

Як можна пабачыць, аналіз і ацэнка ў чымсьці падобныя этапы. На іх адбываецца мысленне, праца над ідэяй курса. Падвядзенне вынікаў, як спрацавала ідэя. А потым працэс пачынаецца нанава. Кожны новы запуск курса праходзіць праз усё тыя ж крокі. Хаця калі вы нешта планавалі раней, то пры новым запуску кожны крок будзе прасцейшы і карацейшы. 

 

Стаўленне да працэсу распрацоўкі курса як да пастаяннага цыкла вырашае некалькі задач адразу:

  • пазбаўляе навучанне ад рыгіднасці, закасцянеласці. Пэўна, вы па школе ведаеце калег, якія маюць вялічэзны стаж, але застылі ў сваёй практыцы. кожны новы год яны робяць тое, што рабілі і 20 гадоў таму. Пастаянная ўвага да ацэнкі і зменаў дазваляе быць гнуткім.
  • такі падыход сцвярджае, што няма нейкая фінальнага стану, калі курс атрымаўся ідэальны. Заўсёды ёсць што палепшыць, што змяніць. Гэта робць курс хутчэй працэсам пошука, а не напісаннем кваліфікацыйнай працы настаўніка.
  • гнуткая метадалогія адгукаецца па патрэбы вучняў, на асаблівасці працэса, дазваляе сапраўды змяняць вопыт вучняў, іх навыкі праз навучанне.