Абярыце сваю любімую
Катэгорыю І пачынайце навучанне.

Змест курса
I – Пачатак шляху | Аб курсе
Змест курса, ягоная інфраструктура ды арганізацыя. Дарожная мапа курса як шлях героя да мэты ды адукацыю праз досвед. Знаёмства з групай ды ўласным Баддзі.
0/4
II – Каго ратуе герой, ці Коратка пра мэтавую аўдуторыю
Што мусіць быць у навучанні, каб яно было цікавым? Як выстройваць курс ды праектававаць навучанне вакол патрэбаў вучняў. Даследаванне аудыторыі, з якой вы працуеце. Праз гэта, паразуменне актуальных запытаў ды спраўных падыходаў да дзяцей, чуйны выбар слушнага фармата ды стратэгіі планавання, зыходзячы з інтарэсаў вучня. Карта эмпатыі. SMART мэты ды праектаванне праз мадэль ADDIE.
0/4
III – Куды ідзе герой, ці Зваротны дызайн у планаванні курса
Структураванне асноўных элементаў адукацыйнай праграмы. Асаблівасці планавання курса зыходзячы з мэтаў, практыка аналізу мэтаў і задач. Архітэктура ўзаемадзеяння паміж вучнямі, выкладчыкамі ды кантэнтам праграмы.
0/4
IV – Як дайсці да канца, ці Матывацыйны дызайн
Пасля планавання асноўнага маршрута мы прапануем нашаму герою зрабіць невялічкую паўзу, крыху паразважаць пра свой шлях да вучняў. У гэтай главе гаворка пойдзе пра асаблівасці навучання дзяцей. Яна дапаможа потым больш свядома планаваць змест канкрэтных урокаў, каб навучанне было захапляльным падарожжам, поўнмы прыгод ды адкрыццяў.
0/6
V – Якія чароўныя інструменты спатрэбяцца герою, ці анлайн-сродкі навучання
У сучасным свеце нашаму герою можа быць складана абыйсціся толькі сваімі рэсурсамі. Часам трэба выкарыстоўваць дапамогу тэхналогій.
0/6
VI – Канец шляху, ці Пачатак новага?
Зваротная сувязь з вучням, стварэнне вымяральных матэрыялаў ды ацэнка курса.
0/2
Шлях да стварэння анлайн-курса

Напэўна, наш герой сам вучыўся ў тыя часы, калі анлайн-навучанне не было асабліва распаўсюджаным. Гэта ў  апошняе дзесяцігоддзе адбыўся выбух папулярнасці анлайн-курсаў і розных дыстанцыйных праграм. У некаторым сэнсе гэта пакуль яшчэ новы сусвет. І каб вандроўка па ім была паспяховая, варта крышачку азірнуцца па баках. Паглядзець, што тут адбываецца. У гэтай главе пойдзе гаворка пра асаблівасці анлайн-навучання і фарматы.

 

Розніца “жывога” і анлайн навучання 

 

Уявіце сабе, што вы самі прыйшлі на анлайн-курс, каб нечаму павучыцца. Першая вечаровая лекцыя была паўтары гадзіны па працягласці. Лектар запусціў прэзентацыю і ўвесь час бубнеў нешта сам сабе, а ў якасці хатняга задання вам выдалі тры аграмезных артыкулы і тэст. Калі гэта не самае важнае ў вашым жыцці навучанне, то высокая верагоднасць, што падчас другой лекцыі вы ўжо будзеце займацца сваімі справамі на заднім плане (ці ўжо з першай пачалі?). А калі няма патрэбы атрымаць нейкі сертыфікат ці пасведчанне, то першая лекцыя можа стаць і апошняй. 

 

Атрымліваецца замкнёнае кола: раз за разам паўтараюцца неэфектыўныя і састарэлыя мадэлі анлайн-навучання. Настаўнікі, замест таго каб быць праваднікамі зменаў, становяцца дыназаўрамі.

 

Можа, калі б гэта было жывое навучанне, то было б прасцей гэта ўсё вытрываць, але анлайн шмат у чым працуе інакш.

 

  • Іншы падыход да кіравання ўвагай
  • Кіраванне матывацыяй
  • Больш важна развіццё самастойнасці. У настаўніка значна менш магчымасці кантраляваць працэс. 
  • Іншая пабудова адносінаў. 
  • Розныя інструменты.

 

Змяшанае навучанне

Часта розніца паміж вочным і анлайн-навучанне размываецца. Бо калі, напрыклад, пасля “жывога” урока вучань робіць заданне праз інтэрнэт, чым гэта не анлайн-навучанне?

Спалучэнне анлайн і офлайн фарматаў прынята называць “змяшаным навучаннем” (blended learning). Змяшанае навучанне можа мець рознае спалучэнне двух фарматаў. Што важна пры гэтым, што часта змяняецца цалкам падыход да ўрока. 

Нават калі вы не плануеце ствараць свой суцэльны курс, тыя ці іншыя фарматы змяшанага навучання могуць спатрэбіцца бадай кожнаму настаўніку. Што гэта можа быць?

  • хатнія заданні ва анлайне;
  • дадатковыя матэрыялы для таленавітых вучняў;
  • заданні і матэрыялы для тых, хто доўга хварэе;
  • тлумачэнні складаных тэм;
  • перакуленае навучанне

Сінхроннае і асінхроннае навучанне

анлайн навучанне можа адбывацца сінхронна і асінхронна. У першым выпадку у навучанні ёсць канкрэтныя даты, калі адбываецца курс, звычайна ёсць анлайн-сустрэчы выкладчыка і навучэнцаў, група праходзіць курс адначасова, сінхронна.

Плюсы сінхроннага навучання:

  • ёсць кантакт з выкладчыкам, вучні могуць задаваць пытанні і ўзаемадзейнічаць;
  • можна выкарыстоўваць розныя тыпы працы: парную, групавую работу, сумесныя праекты.

 

Мінусы сінхроннага навучання:

  • складана правадзіць адзін і той жа курс для розных груп раз за разам;
  • амежаваная колькасць удзельнікаў.

 

Як і  для чаго настаўнік можа выкарыстоўваць сінхроннае навучанне:

  • каб выкладаць для вучняў, якія праходзяць адну і тую ж праграму ў розных месцах (напрыклад, групавое рэпетытарства);
  • каб далучаць да агульнага тэмпа класа тых вучняў, якія хварэюць ці знаходзяцца ў іншых месцах;
  • каб стварыць і правесці свой анлайн-курс для малой групы і давесці вучняў да максімальна магчымых вынікаў праз суправаджэнне;

У другім выпадку вучань можа прахадзіць нівучанне ў сваім тэмпе. Няма абавязковай сінхранізацыі з групай.  

 

Плюсы асінхроннага навучання:

  • вучань можа праходзіць навучанне ў любы зручны час;
  • курс ствараецца аднойчы, і яго можна праводзіць потым доўгі час (з пэўнымі дапрацоўкамі звычайна);
  • ахоп такім курсам можа быць неабмежаваны: колькі людзей захацела прайсці, столькі і праходзяць.

 

Мінусы асінхроннага навучання:

  • складана арганізаваць падтрымку з боку настаўнікаў, таму вучні хутка губляюць матывацыю;
  • няма групавой дынамікі, не выкарыстаць групавыя формы работы

Прыклады курсаў у свабодным доступе з асінхронным навучаннем. Калі ласка, звярніце ўвагу на афармленне матэрыялаў ды розныя яго тыпы: відэа. тэкст, голас, кароткі тэст напрыканцы.

Часам бываюць спробы абыйсці асноўныя мінусы асінхроннага навучання. Напрыклад, людзей, якія пачынаюць прыблізна ў адны час, усё ж аб’ядноўваюць у групы. Можна прапаноўваць у даўгатэрміновых праграмах вучням знаходзіць сваіх партнёраў па навучанні. Людзі могуць праходзіць розныя тэмы (часам нават розныя курсы), але вучыцца разам і падтрымліваць адно аднаго.