Абярыце сваю любімую
Катэгорыю І пачынайце навучанне.

Змест курса
I – Пачатак шляху | Аб курсе
Змест курса, ягоная інфраструктура ды арганізацыя. Дарожная мапа курса як шлях героя да мэты ды адукацыю праз досвед. Знаёмства з групай ды ўласным Баддзі.
0/4
II – Каго ратуе герой, ці Коратка пра мэтавую аўдуторыю
Што мусіць быць у навучанні, каб яно было цікавым? Як выстройваць курс ды праектававаць навучанне вакол патрэбаў вучняў. Даследаванне аудыторыі, з якой вы працуеце. Праз гэта, паразуменне актуальных запытаў ды спраўных падыходаў да дзяцей, чуйны выбар слушнага фармата ды стратэгіі планавання, зыходзячы з інтарэсаў вучня. Карта эмпатыі. SMART мэты ды праектаванне праз мадэль ADDIE.
0/4
III – Куды ідзе герой, ці Зваротны дызайн у планаванні курса
Структураванне асноўных элементаў адукацыйнай праграмы. Асаблівасці планавання курса зыходзячы з мэтаў, практыка аналізу мэтаў і задач. Архітэктура ўзаемадзеяння паміж вучнямі, выкладчыкамі ды кантэнтам праграмы.
0/4
IV – Як дайсці да канца, ці Матывацыйны дызайн
Пасля планавання асноўнага маршрута мы прапануем нашаму герою зрабіць невялічкую паўзу, крыху паразважаць пра свой шлях да вучняў. У гэтай главе гаворка пойдзе пра асаблівасці навучання дзяцей. Яна дапаможа потым больш свядома планаваць змест канкрэтных урокаў, каб навучанне было захапляльным падарожжам, поўнмы прыгод ды адкрыццяў.
0/6
V – Якія чароўныя інструменты спатрэбяцца герою, ці анлайн-сродкі навучання
У сучасным свеце нашаму герою можа быць складана абыйсціся толькі сваімі рэсурсамі. Часам трэба выкарыстоўваць дапамогу тэхналогій.
0/6
VI – Канец шляху, ці Пачатак новага?
Зваротная сувязь з вучням, стварэнне вымяральных матэрыялаў ды ацэнка курса.
0/2
Шлях да стварэння анлайн-курса

Любы герой ідзе ў свой шлях не проста так. Інакш гэта не герой, а турыст, калі ён проста прагульваецца. Герой робіць нешта важнае і карыснае для іншых. Шлях героя сапраўды пачынаецца толькі тады, калі ён ці яна пабачыць, што нехта ў бядзе. Мэта гэтай главы – прадумаць, дзеля чаго герой пойдзе ў свой шлях.

 

Вучань ці настаўнік у цэнтры навучання?

 

Есць дзве галоўныя лавушкі пабудовы любой праграмы. Дрэнныя навіны: яны настолькі распаўсюджаныя і глыбока схаваныя ў нашай падсвядомасці, што нават дасведчаныя і вельмі добрыя настаўнікі вельмі часта ў іх трапляюць. Добрыя навіны: калі іх абыйсці, то ўсе астатнія аспекты распрацоўкі курса становяцца прасцейшымі, даюцца лёгка. У гэтай главе разглядзім першую (а ў наступнай – другую). 

 

Лавушка №1. Рабіць курс для сябе, а не для вучняў

 

Часта настаўніцкае мысленне адбываецца так: “Я дарослы, я шмат ведаю. Я хачу данесці гэтыя веды да вучняў, зрабіць іх больш разумнымі”. Гучыць лагічна, але асноўная праблема такога мыслення ў тым, што ў ім вучань бачыцца неважным. Вучні і вучаніцы – гэта нейкія аб’екты, чыя асноўная задача – упітваць як губка веды ад дарослага. І калі ў “жывым” класе яшчэ можна стварыць ілюзію, што так і адбываецца (бо куды ім падзецца?), то анлайн гэта не працуе. Калі вучань не хоча ўключацца эмацыйна, то не будзе ён ці яна нешта там упітваць, як губка.

 

Важна разглядаць вучняў суб’ектна, то-бок маленькімі людзьмі, у якіх ёсць свае інтарэсы, складанасці, патрэбы і жаданні.  

 

Тут можна прапанаваць яшчэ такую метафару: праз анлайн немагчыма прымусова накарміць дзіцяці несмачнай кашай, якую яно не хоча есці. Ужывую яшчэ як-неяк можна праціснуць кашу ў рот, бо вы знаходзіцеся ў адной прасторы. А праз экран кампутара ці тэлефона гэта немагчыма. Таму важна, каб вучань сам хацеў быць часткай гісторыі, каб сам зацікавіўся вашай стравай. А як зразумець, як згатаваць такую страву? Лепш за ўсё параспытвацца саміх вучняў ці хаця б паглядзець на навучанне іх вачыма.

 

Адзін з добрых інструментаў, каб зразумець патрэбы “жывых” вучняў – гэта карта эмпатыі. Што гэта азначае? Стваральнік курса спрабуе адчуць эмоцыі дзіцяці, які будзе вучыцца на курсе. Уявіць сябе на чужым месцы. 

 

Сапраўдны герой думае не толькі пра сябе і сваю славу. Ён ці яна сапраўды хоча дапамагчы. А для гэтага варта ведаць, у чым іншаму патрэбна дапамога, а дзе вучні і самі з вусамі.