Абярыце сваю любімую
Катэгорыю І пачынайце навучанне.

Змест курса
I – Пачатак шляху | Аб курсе
Змест курса, ягоная інфраструктура ды арганізацыя. Дарожная мапа курса як шлях героя да мэты ды адукацыю праз досвед. Знаёмства з групай ды ўласным Баддзі.
0/4
II – Каго ратуе герой, ці Коратка пра мэтавую аўдуторыю
Што мусіць быць у навучанні, каб яно было цікавым? Як выстройваць курс ды праектававаць навучанне вакол патрэбаў вучняў. Даследаванне аудыторыі, з якой вы працуеце. Праз гэта, паразуменне актуальных запытаў ды спраўных падыходаў да дзяцей, чуйны выбар слушнага фармата ды стратэгіі планавання, зыходзячы з інтарэсаў вучня. Карта эмпатыі. SMART мэты ды праектаванне праз мадэль ADDIE.
0/4
III – Куды ідзе герой, ці Зваротны дызайн у планаванні курса
Структураванне асноўных элементаў адукацыйнай праграмы. Асаблівасці планавання курса зыходзячы з мэтаў, практыка аналізу мэтаў і задач. Архітэктура ўзаемадзеяння паміж вучнямі, выкладчыкамі ды кантэнтам праграмы.
0/4
IV – Як дайсці да канца, ці Матывацыйны дызайн
Пасля планавання асноўнага маршрута мы прапануем нашаму герою зрабіць невялічкую паўзу, крыху паразважаць пра свой шлях да вучняў. У гэтай главе гаворка пойдзе пра асаблівасці навучання дзяцей. Яна дапаможа потым больш свядома планаваць змест канкрэтных урокаў, каб навучанне было захапляльным падарожжам, поўнмы прыгод ды адкрыццяў.
0/6
V – Якія чароўныя інструменты спатрэбяцца герою, ці анлайн-сродкі навучання
У сучасным свеце нашаму герою можа быць складана абыйсціся толькі сваімі рэсурсамі. Часам трэба выкарыстоўваць дапамогу тэхналогій.
0/6
VI – Канец шляху, ці Пачатак новага?
Зваротная сувязь з вучням, стварэнне вымяральных матэрыялаў ды ацэнка курса.
0/2
Шлях да стварэння анлайн-курса

Складана прайсці шлях, калі не ведаеш куды ісці. Вось і нашаму герою ў гэтай главе трэба будзе вызначыцца, куды ён ці яна ідзе і куды хочацца прывесці вучняў. Раздзел будзе прысвечаны зваротнаму дызайну – сучаснаму падыходу да планавання праграм.

Зваротны дызайн 

У мінулай главе гаворка ішла пра першую лавушку, якую мусіў абмінуць наш герой. А ў гэтай папярэдзім вас пра другую – не менш каварную. Спачатку можа выглядаць складана, але тлумачэнні мусяць дапамагчы.

 

Лавушка №2. Планаваць курс ад кантэнта, а не ад вынікаў

 

Галоўны грэх распрацоўкі любой адукацыйнай праграмы – планаваць яе ад зместа (ад кантэнта), а не ад выніка. Напрыклад, я настаўніца гісторыі, ёсць тэма паўстання Каліноўскага, у мяне ёсць веды пра гэта – вось і распавяду вучням. Але па-за зонай увагі тады застаецца пытанне: а што ў выніку? Што адбудзецца з вучнямі? Як я даведаюся, што занятак не прайшоў міма? 

 

Чаму гэтая лавушка такая каварная?

  • Змест становіцца дыктатарам. Ён запаланяе сабой усё. Натуральным чынам настаўніку хочацца данесці больш і больш. І за зместам губляецца вучань. Вы ж яшчэ памятаеце, што ва анлайне немагчыма перакарміць дзіцяці кашай, якая яму недаспадобы?
  • Акцэнт на змесце здымае адказнасць за вынікі. Настаўнік выдае ўвесь змест, а што адбываецца з вучнямі? Ці прынялі яны гэтыя матэрыялы?
  • Навучанне – гэта не проста перадача ведаў. Гэта можа быць фарміраванне навыкаў ці стварэнне нейкага новага вопыту для вучняў. Калі настаўнік думае ў ключы “перадачы ведаў”, то фактычна навучанне ў шырокім сэнсе не адбываецца. 

 

У гэтую лавушку вельмі проста патрапіць, таму што традыцыйна ўрокі плануюцца ад тэмы, то-бок ад зместа. Ёсць у календарна-тэматычным плане тэма “дзеясловы” – і першы крок настаўніка – падумаць, як гэтую тэму данесці. Тэма ў цэнтры ўвагі. А не вучань. Не тое, што з ім адбудзецца і што з ім застанецца.

 

Добрыя навіны: калі ведаць пра гэтую лавушку і ўсведамляць яе небяспечнасць, яе даволі лёгка абыйсці. Для гэтага ёсць апрабаваная тэхналонія. У сучаснай методыцы найбольш распаўсюджаны падыход да планавання навучання (дзяцей і дарослых, анлайн і офлайн) называецца зваротны дызайн (backward design). Гэта азначае, што з самага пачатку мы думаем пра тое, у чым мэта нашага навучання, у якую кропку мы прывядзем нашых вучняў. А толькі потым, калі мы вызначыліся з мэтай, пад яе падбіраецца змест і методыкі працы з ім.

 

Спачатку такая метадалогія можа падацца нязвыклай, дзіўнай. Але як толькі спланаваць пару-тройку навучальных праграм, то яна становіцца вельмі натуральнай для настаўнікаў. Нават адзінай магчымай нава для звычайных школьных урокаў.

 

Як гэта працуе?

Уявіце сабе, што ваша мэта як настаўніка-героя – правесці вучняў з кропкі А ў кропку В максімальна зручным і хуткім чынам. Каб ваш вучань не разбіўся на шляху аб нудоту, адчуванне нязначнасці, іншыя перашкоды…

 

Але ж для гэтага варта вызначыцца, што ёсць кропка А (што вучні ўжо ведаюць, што ім цікава, а што цяжка і некамфортна, што іх можа парадаваць і што ім баліць). Бачыце ў гэтых пытаннях карту эмпатыі, з якой вы працавалі на мінулым кроку? Калі добра выканаць гэтае практыкаванне, то далей прасцей. Застаецца вызначыць, куды хочацца прывесці вучняў, што будзе кропка В. Што з імі адбудзецца на шляху і якімі яны прыйдуць на месца прызначэння, чаму навучацца?

Кропку В можна планаваць з двух пазіцый:

 

А. З пазіцыі навучальных мэтаў. То-бок варта канкрэтна апісаць, што вучні змогуць зрабіць пасля навучання.  

Навучальныя мэты мусяць быць канкрэтная, назіральныя і вымяральныя.

 

В. З пазіцыі адукацыйнага досведу.

Досвед больш складана апісаць суперкантрэтна і потым памеряць. Але гэта не азначае, што яго не трэба планаваць. Часам у навучанні важна не столькі тое, якія веды мы ўзялі ад настаўніка (яны забудуцца), а які агульны досвед мы пражылі з ім (досвед больш трывалы). Калі мы адчулі радасць адкрыццяў, увагу да саміх сябе падчас навучання, то гэта можа стаць для нас гэткім маяком па жыцці.

Мо эмпатыя да гістарычнага персанажа, разуменне яго пазіцыі, ідэалаў і светапогляду важней за дакладныя даты.