Абярыце сваю любімую
Катэгорыю І пачынайце навучанне.

Змест курса
I – Пачатак шляху | Аб курсе
Змест курса, ягоная інфраструктура ды арганізацыя. Дарожная мапа курса як шлях героя да мэты ды адукацыю праз досвед. Знаёмства з групай ды ўласным Баддзі.
0/4
II – Каго ратуе герой, ці Коратка пра мэтавую аўдуторыю
Што мусіць быць у навучанні, каб яно было цікавым? Як выстройваць курс ды праектававаць навучанне вакол патрэбаў вучняў. Даследаванне аудыторыі, з якой вы працуеце. Праз гэта, паразуменне актуальных запытаў ды спраўных падыходаў да дзяцей, чуйны выбар слушнага фармата ды стратэгіі планавання, зыходзячы з інтарэсаў вучня. Карта эмпатыі. SMART мэты ды праектаванне праз мадэль ADDIE.
0/4
III – Куды ідзе герой, ці Зваротны дызайн у планаванні курса
Структураванне асноўных элементаў адукацыйнай праграмы. Асаблівасці планавання курса зыходзячы з мэтаў, практыка аналізу мэтаў і задач. Архітэктура ўзаемадзеяння паміж вучнямі, выкладчыкамі ды кантэнтам праграмы.
0/4
IV – Як дайсці да канца, ці Матывацыйны дызайн
Пасля планавання асноўнага маршрута мы прапануем нашаму герою зрабіць невялічкую паўзу, крыху паразважаць пра свой шлях да вучняў. У гэтай главе гаворка пойдзе пра асаблівасці навучання дзяцей. Яна дапаможа потым больш свядома планаваць змест канкрэтных урокаў, каб навучанне было захапляльным падарожжам, поўнмы прыгод ды адкрыццяў.
0/6
V – Якія чароўныя інструменты спатрэбяцца герою, ці анлайн-сродкі навучання
У сучасным свеце нашаму герою можа быць складана абыйсціся толькі сваімі рэсурсамі. Часам трэба выкарыстоўваць дапамогу тэхналогій.
0/6
VI – Канец шляху, ці Пачатак новага?
Зваротная сувязь з вучням, стварэнне вымяральных матэрыялаў ды ацэнка курса.
0/2
Шлях да стварэння анлайн-курса

Нават дарослыя не могуць утрымліваць увагу больш за 15-20 хвілін (калі гэта занятак на паўтары гадзіны, то мозг у пэўны момант “выключаецца” і пераносіць увагу на нешта сваё, а потым улючаецца ў лекцыю. Але калі лекцыя нудная, то і не ўключаецца). Дзеці могуць утрымліваць увагу яшчэ менш. Гэта не таму што яны такія безаказныя, проста ў дзяцячым мазгу яшчэ фарміруюцца долі мозга, якія адказваюць за самакантроль і ўтрымання ўвагі. Таму калі наш настаўнік-супергерой хоча, каб вучні не згубіліся на шляху, варта памятаваць некалькі прынцыпаў:

 

  • Пры планаванні тэарэтычнай часткі занятка, матэрыял важна драбіць загадзя на маленькія кавалкі. Яны прасцей успрымаюцца.
  • Адрэзкі занятка, калі настаўнік_ца тлумачыць адзін кавалак, а вучні слухаюць, мусіць быць максімальна кароткім.
  • Варта змяняць тыпы дзейнасці: напрыклад, паміж практычнымі і тэарэтычнымі, хуткімі (напрыклад, квіз, апытанне) і павольнымі (самастойная работа).

Калі вы плануеце часткі ўрока, то паспрабуйце пазначыць, колькі па часе займе кожны кавалак працы. Ці не зацягнутыя пэўныя адрэзкі? Потым падумайце, ці гэтая працы хутчэй актыўныя ці пасіўная для вучняў. Гэта дазволіць пазбегнуць “перакосаў” у тэарэтызацыю і бубненне, якое часта здараецца для анлайн-урокаў.

Яшчэ адна распаўсюджаная лавушка для супергерояў – паспрабаваць “уціснуць” у адрэзкі ўрока максімум тэорыі ўа кошт нарастання тэмпа. Напрыклад, калі настаўнік вельмі-вельмі хутка нешта тлумачыць. Гэта таксама артэфакт кантэнтна-арыентаванавага падыхода, калі хочацца накласці максімум кашы. Тады ў дзяцей каша ў галаве. Па-першае, малодшыя вучні ў прынцыпе не вельмі могуць успрымаць зуткую гаворку, вялікая частка з іх увогуле губляецца, выключаецца. Таму эфект часто адваротны: дзеці ведаюць у выніку не больш, а менш. Па-другое, важны прынцып анлайн-навучання: менш азначае больш. Калі вы вылучаеце канткрэтную мэту, канкрэтную ідэю, то больш шанцаў, што гэтыя думкі і веды застануцца з вучнямі надоўга, назаўсёды. Калі вываліць зашмат, то губляецца галоўнае. 

Бывае так, што падчас вандроўкі за асобнымі дрэвамі можна не пабачыць прыгажосць ўсяго лесу. Але ж наш супергерой не патрапіць у гэтую лавушку “болей-болей”?!