Перш чым гаварыць пра тое, як ствараць анлайн-курсы, пагаварым пра самыя тыповыя памылкі. Калі абыйсці гэтыя падвдныя камяні, то ўжо можна разлічваць на добры вынік.
- Лічыць, што анлайн-выкладанне – гэта толькі для “абраных”
Часта настаўнікі баяцца ствараць свае анлайн-праграмы, бо лічаць, што не заўсёды добра разіраюцца з сучаснымі інструментамі. Ці часам адчуваюць сябе “дыназаўрамі”. Ці лічаць, што для звычайных настаўнікаў, скажам, з дзяржаўных школ гэта непатрэбна.
Аднак зараз існуе мноства форм і магчымасцяў для анлайн-адукацыі. Можна стварыць цэлы курс, які будзе даступны тысячам вучняў у розных краінах. А можна і рабіць нейкія больш дробныя рэчы для сваіх уласных вучняў: напрыклад, прапаноўваць дадатковыя матэрыялы, цікавая анлайн-заданні. Можна пачаць з дробных праектаў, каб развіваць уласную экспертызу і спрааваць рознае. Каб пачаць, не трэба шмат часу ці папярэдніх ведаў.
- Планаваць асобныя ўрокі, а не курс
Калі настаўнік проста выкладае ўрокі ў школе, то часцей за ўсё арыентуецца на каляндарна-тэматычны план. Ён часцей за ўсё задаецца звыш. Плюс анлайн-выкладання ў тым, што яно дае больш свабоды настаўніку. Можна цалкам рэалізоўваць тое, што хочацца самому ці самой. Аднак гэта і змяняе падыход да планавання.
Калі ў школе настаўнік плануе звычайна паўрочна, то ва анлайн-навучанні трэба спачатку ўявіць усю карціну цалкам, увесь курс ці праект. Калі проста пераносіць змест “жывых” урокаў у сеціва, то звычайна атрымліваецца ненатуральна і даволі нудна для вучняў.
У другім раздзеле курса вы дазнацеся аб дарожнай мапе альбо пэўнага стратэгічнага трэку, прынятага сярод прафесійных метадыстаў анлайн-навучання, у праектаванні адукацыйнай праграмы. Вы зможаце разбіць сваю працу на зразумелыя крокі, каб рухацца паступова і ўпэўнена.
- Думаць з пазіцыі дарослага, а не вучня
Вы даведаемся пра тое, што такое карта эмпатыі і як яна дапамагае эфектыўнасці навучання. А яшчэ навучыцеся выкарыстоўваць зваротны дызайн для распрацоўкі курса ці асобнага ўрока. Ён, дарэчы, вельмі карысны і для школьных заняткаў.
- Вучыць дзяцей так, як дарослых
Бывае, што і дарослым няпроста перайсці да онлайн-навучання, кіраваць сваёй матывацыяй, даводзіць справы да канца. Дзецям гэта ўсё даецца яшчэ складаней. Калі мы не ўлічваем дзіцячую псіхалогію, асаблівасці развіцця, то можам лёгка “згубіць” нашых навучэнцаў на шляху да ведаў.
- Эканоміць час узаемадзеяння дзеля эфектыўнасці
Часам хочацца хутчэй усё патлумачыць, але ж 1) есць абмежаванні аб’ему інфармацыі, якую мы можам успрыняць за пэўную адзінку часа ды 2) перыяд нашай актыўнай увагі.
- Ігнараваць візуальную частку
Сучасная культура ўсё больш візуальная. Таму настаўнік, які гэта ігнаруе, адразу ўяўляецца дыназаўрам.
З аднаго боку, лепш зрабіць своечасова, чым ніяк. З іншага боку, нават з мінімальным бюджэтам варта спрабаваць:
- Стварэнне відэа
- Дызайн матэрыялаў
Інструментам стварэння кантэнту прысвечана асобная тэма курса. Мы таксама разгледзім, як нам можа дапамагчы штучны інтэлект.
- Для любога кантролю ладзіць тэсты
Надалей цягам курса мы разгледзім актыўную і падсумавальную ацэнку.