Абярыце сваю любімую
Катэгорыю І пачынайце навучанне.

Змест курса
I – Пачатак шляху | Аб курсе
Змест курса, ягоная інфраструктура ды арганізацыя. Дарожная мапа курса як шлях героя да мэты ды адукацыю праз досвед. Знаёмства з групай ды ўласным Баддзі.
0/4
II – Каго ратуе герой, ці Коратка пра мэтавую аўдуторыю
Што мусіць быць у навучанні, каб яно было цікавым? Як выстройваць курс ды праектававаць навучанне вакол патрэбаў вучняў. Даследаванне аудыторыі, з якой вы працуеце. Праз гэта, паразуменне актуальных запытаў ды спраўных падыходаў да дзяцей, чуйны выбар слушнага фармата ды стратэгіі планавання, зыходзячы з інтарэсаў вучня. Карта эмпатыі. SMART мэты ды праектаванне праз мадэль ADDIE.
0/4
III – Куды ідзе герой, ці Зваротны дызайн у планаванні курса
Структураванне асноўных элементаў адукацыйнай праграмы. Асаблівасці планавання курса зыходзячы з мэтаў, практыка аналізу мэтаў і задач. Архітэктура ўзаемадзеяння паміж вучнямі, выкладчыкамі ды кантэнтам праграмы.
0/4
IV – Як дайсці да канца, ці Матывацыйны дызайн
Пасля планавання асноўнага маршрута мы прапануем нашаму герою зрабіць невялічкую паўзу, крыху паразважаць пра свой шлях да вучняў. У гэтай главе гаворка пойдзе пра асаблівасці навучання дзяцей. Яна дапаможа потым больш свядома планаваць змест канкрэтных урокаў, каб навучанне было захапляльным падарожжам, поўнмы прыгод ды адкрыццяў.
0/6
V – Якія чароўныя інструменты спатрэбяцца герою, ці анлайн-сродкі навучання
У сучасным свеце нашаму герою можа быць складана абыйсціся толькі сваімі рэсурсамі. Часам трэба выкарыстоўваць дапамогу тэхналогій.
0/6
VI – Канец шляху, ці Пачатак новага?
Зваротная сувязь з вучням, стварэнне вымяральных матэрыялаў ды ацэнка курса.
0/2
Шлях да стварэння анлайн-курса

Сторытэлінг – гэта “расказванне гісторый”. Распавяду асабістыю гісторыю. Неяк у летку мы з маленькай пляменніцай ляжалі на траве ў садзе, я чытала кнігу, а яна гулялася побач і час ад часу заглядала ў маю кнігу:

 

  • Нейкая нецікавая ў цябе кніга…
  • Чаму?
  • У яе ўсе старонкі аднолькавыя!

 

Сапраўды, у кнізе быў толькі тэкст без малюнкаў. Зусім нецікавая кніга дя дзіцяці, нават калі я і зачытвалася. Тое самае і з анлайн-заняткамі. Толькі змест без гісторый і ілюстрацый хутка становіцца дзецям нецікавым. Наяўнасць гісторыі, персанажай у навучанні дазваляе маленькім (і нават не вельмі маленькім) навучэнцам праяўляць эмпатыю, уключаць фантазію. 

 

Можа быць некалькі шляхоў да стварэння персанажай і гісторый:

 

Па-першае, вы можаце прыдумаць казачных герояў. Напрыклад, совушка, коцік, сабачка. Вы можаце таксама выкарыстоўваць цацкі, якія ў вас ёсць: скажам, зрабіць прыгоды жырафа. Ці можаце пашукаць малюнкі якія вам падабаюцца і на іх падставе прыдумаць героя. Ці выкарыстаць герояў з фільмаў ці мульцікаў.

 

Для старэйшых вучняў персанаж можа быць хутчэй лішні, не патрэбны. Але падлеткі добра рэагуюць на тое, што падзеі разготваюцца ў межах пэўных метафар, у нерэальным сусвеце (напрыклад, спартовая метафара, касмічная, футурыстычная і г.д.). Пра гэта удзе крыху больш ў раздзеле пра гейміфікацыю.

 

Па-другое, вы можаце прадумаць героя ці некалькіх, якія па ўзросце і нейкіх агульных рысах падобныя на вашых вучняў. Таксама было б добра абраць візуальны вобраз для іх.

 

N.B! Вы можаце выкарыстўваць штучны інтэлект, каб стварыць малюнкі. 

 

Але ж для сторытэлінгу недастаткова проста прыдумаць персанажай, важна зрабіць іх жывымі. Грой не мусіць падмяняць сабой настаўніка, які проста раздае заданні і нейкія балы ш якасці ўзнагароды. Важна, каб персанаж таксама пражываў падзеі урока. Што можа з ім ці ёй адбывацца?

  • у героя можа спачатку нешта не атрымлівацца, аднак матэрыялы ўрока могуць, напрыклад, дапамагчы справіцца з сітуацыяй;
  • персанаж можа пражываць страх ці трывогу, якую могуць, на ваш погляд, адчуваць дзеці пры навучанні. Але калі герой спраўляецца, то гэта можа быць ролевай мадэллю для вучняў, што яны таксама змогуць; 
  • герой можа прасіць дзяцей аб дапамозе (напрыклад, знайсці адказ на пытанне героя), што робіць выкананне заданняў больш дынамічным;
  • яна ці ён можа дзяліцца сваімі думкамі ці высновамі, а дзеці могуць з імі пагаджацца ці не;
  • на падставе гісторыі героя прасцей гаварыць пра пачуцці і эмоцыі (напрыклад, што адчуваў бы наш герой, калі б патрапіў у гэтую эпоху).

Прыклады:

Адзін з прыкладаў сторытэлінгу ў анлайн-навучанні – курсы Адукаванкі.

Персанажы выкарыстоўваюцца амаль ва ўсіх моўных прыкладаннях. Напрыклад, Дуалінго ці ЛінгваЛео