Абярыце сваю любімую
Катэгорыю І пачынайце навучанне.

Змест курса
I – Пачатак шляху | Аб курсе
Змест курса, ягоная інфраструктура ды арганізацыя. Дарожная мапа курса як шлях героя да мэты ды адукацыю праз досвед. Знаёмства з групай ды ўласным Баддзі.
0/4
II – Каго ратуе герой, ці Коратка пра мэтавую аўдуторыю
Што мусіць быць у навучанні, каб яно было цікавым? Як выстройваць курс ды праектававаць навучанне вакол патрэбаў вучняў. Даследаванне аудыторыі, з якой вы працуеце. Праз гэта, паразуменне актуальных запытаў ды спраўных падыходаў да дзяцей, чуйны выбар слушнага фармата ды стратэгіі планавання, зыходзячы з інтарэсаў вучня. Карта эмпатыі. SMART мэты ды праектаванне праз мадэль ADDIE.
0/4
III – Куды ідзе герой, ці Зваротны дызайн у планаванні курса
Структураванне асноўных элементаў адукацыйнай праграмы. Асаблівасці планавання курса зыходзячы з мэтаў, практыка аналізу мэтаў і задач. Архітэктура ўзаемадзеяння паміж вучнямі, выкладчыкамі ды кантэнтам праграмы.
0/4
IV – Як дайсці да канца, ці Матывацыйны дызайн
Пасля планавання асноўнага маршрута мы прапануем нашаму герою зрабіць невялічкую паўзу, крыху паразважаць пра свой шлях да вучняў. У гэтай главе гаворка пойдзе пра асаблівасці навучання дзяцей. Яна дапаможа потым больш свядома планаваць змест канкрэтных урокаў, каб навучанне было захапляльным падарожжам, поўнмы прыгод ды адкрыццяў.
0/6
V – Якія чароўныя інструменты спатрэбяцца герою, ці анлайн-сродкі навучання
У сучасным свеце нашаму герою можа быць складана абыйсціся толькі сваімі рэсурсамі. Часам трэба выкарыстоўваць дапамогу тэхналогій.
0/6
VI – Канец шляху, ці Пачатак новага?
Зваротная сувязь з вучням, стварэнне вымяральных матэрыялаў ды ацэнка курса.
0/2
Шлях да стварэння анлайн-курса

Асноўныя элементы занятка

 

Калі вы робіце сінхронны курс з вочнымі сустрэчамі, то часам перад пачаткам навучання дастапкова падрабязна распрацаваць хаця б 2-3 урокі, а потым глядзець, што працуе ці не працуе з канкрэтнымі вучнямі. Калі вы робіце асінхронны курс ці загадзя рыхтуеце матэрыялы, то звычайна ёсць неабходнасць распісаць сцэнар адразу ўсіх урокаў курса. 

 

Добрыя навіны: структура арганізацыі школьнага ўрока часта можа быць добрым падмуркам і для анлайн-заняткаў. Важна зноў жа не спрабаваць перанесці ўвесь урок ва анлайн, а толькі асноўныя элементы канструкцыі:

 

Часта першы этап урока – матывацыйны. Гэта значыць, што вы прыцягваеце ўвагу дзяцей да тэмы. Што гэта можа быць? Цікавае апытанне, ключавое пытанне, нестандартны прыклад з практыкі. Пра гэта мы размышлялі крыху раней. Не вельмі важна, які менавіта інструмент вы выкарыстоўваеце. Больш важна памятаваць, што ўсё пачынаецца з увагі і інтарэса. Гэта этап лепш не прапускаць.

 

Часты элемент урока – актуалізацыя ведаў. Але часта можна казаць не толькі пра веды, але і пра актуалізацыю досведу. Можа, вучні не толькі ўжо нешта ведаюць па гэтай тэме, мо ў іх ёсць нейкія эмоцыі? Такі падыход да актуалізацыі дазваляе ствараць эмацыйны кантакт паміж настаўніцай ці настаўнікам і вучнямі, рабіць змест курса больш “жывым” і выхоўваць вучняў. 

 

Пры данясенні новых ведаў зноў жа спрацуюць класічныя прыёмы: напрыклад, дзяленне матэрыялу на невялікія кавалачкі для лепшага засваення. Вы, як і на ўроку, можаце рухацца рознымі шляхамі: ці тлумачыць самі, ці даваць матэрыялы для самастойнай прапрацоўкі, ці ставіць праблему і прапаноўваць крыніцы пошуку інфармацыі.

 

Замацаванне – таксама класічны крок у навучанні анлайн. На школьных уроках прасцей выкарыстоўваць розныя тыпы заданняў: і індывідуальныя, і парныя, і групавыя. Анлайн-фармат патрабуе больш тонкай і ўдумлівай наладкі менавіта на гэтым этапе.

 

Не менш важны этап рэфлексіі. Магчыма, нават важнейшы, чым у школьным навучанні. На гэтым этапе важна даць магчымасць падумаць, як новыя веды і падыходы ўпісаць у жыццё дзіцяці.

 

Часта, калі нехта стварае асінхронны відэакурс, аўтаматычна адмаўляцца амаль ад усіх этапаў, акрамя данясення новых ведаў. Гэта распаўсюджаная памылка. Звычайна анлайн-урок можа складацца не толькі з відэа-фрагмента. Матывацыйны этап ці актуалізацыя ведаў можна добра рэалізаваць як нейкія матэрыялы, з якімі дзеці працуюць да відэа. Пасля запісу ўрока могуць быць практычныя заданні (нават праектныя альбо даследчыя, нават групавыя, калі курс будуецца сінхронна – усё абмяжоўваецца толькі творчасцю распрацоўшчыка). Добра дадаваць і нешта для самакантролю ці рэфлексіі пасля замацавання.