Прэзентацыі. Часцей за ўсё настаўніцы і настаўнікі выкарыстоўваюць звыклыя PowerPoint ці яго аналагі ў якасці прашрам для стварэння прэзентацый. Аднак можна паспрабаваць і інтэрактыўныя сервісы для стварэння прэзентацый. Яны дазваляюць выкарыстоўваць больш цікавыя шаблоны для дызайна і інструменты ўзаемадзеяння. Напрыклад, зручны сервіс для інтэрактыўных презентацый – Genially, На дызайне спецыялізуецца іншы сервіс – Canva
Focusky – адно з прыкладанняў новага пакалення для прэзентацый, якое пераварочвае практычна ўсе вашыя ўяўленні аб прэзентацыях. Focusky выкарыстоўвае тэхналогіі Adobe Flash і HTML5 для стварэння анімаваных прэзентацый з дапамогай некалькіх пстрычак мышшу і перацягваннем.
Prezo.ai – генератар простых, але прыгожых прэзентацый ці нават сайтаў. Можа быць карысны для розных задач. Ён дазваляе хутка стварыць прэзентацыю, можна выкарыстоўваць для падрыхтоўкі навучальных матэрыялаў ці інфаблоку па тэме.
NB Які б сервіс не выкарыстоўваўся, варта памятаваць некалькі ключавых прынцыпаў:
- у прэзентацыі НЕ мусіць дубліравацца той тэкст, які настаўнік кажа. Прэзентацыя адлюстроўвае толькі апорныя пункты. Ёсць падыход у дызайне, які раіць абмяжоўвацца на адным слайдзе толькі адным малюнкам і 7 словамі. Часам такі варыянт можа падацца заўмат радыкальным, але важна заўсёды задаваць сабе пытанне: ці можна яшчэ скараціць тэкст на слайдзе? А яшчэ? І яшчэ? Мо да 7 слоў?
- лепш выкарыстоўваць толькі адзін шрыфт у 2-3 памерах. Важна, каб тэкст афармляўся падобна на ўсіх слайдах. Каб гэта быў шрыфт, які добра чытаецца. Не трэба выкарыстоўваць зашмат курсіва, а тоўстым шрыфтам мусіць пазначацца толькі нешта сапраўды ключавое.
- колераў мусіць быць няшмат, 2-3 асноўныя колеры і іх адценні. Добра, каліў адну каляровую гаму памяшчаюцца не толькі самі слайды, а яшчэ і малюнкі.
Малюнкі. Вы яшчэ паматаеце байку пра нецікавую кнігу без малюнкаў? Сучасныя дзеці жывуць у свеце, дзе значна больш візуальнай інфармацыі, яркіх малюнкаў і відэа. Таму бывае складана канкураваць за ўвагу, калі прапаноўваць ім візуальна сухі кантэнт.
Настаўнікі могуць выкарыстоўваць візуальныя сродкі для ўзбагачэння адукацыйнага кантэнту, робячы яго больш прывабным і зразумелым для вучняў.
Ёсць некалькі найбольш распаўсюджаных памылак працы з выявамі:
- не выкарыстоўваць іх увогуле;
- выкарыстоўваць зашмат малюнкаў у розным стыле (напрыклад, калі ў вас у адным уроку і чорна-белыя малюнкі нібыта ад рукі, і рознакаляровыя ваявы, і фотаздымкі). Гэта перагружае ўрок і робіць яго неякасным візуальна.
Варта памятаваць, што проста малюнкі ў пошуку могуць быць абароненыя аўтарскім правам. Можна выкарыстоўваць бясплатныя ці платныя фотастокі (сайты, на якіх дызайнеры і фатографы прапаноўваюць свае малюнкі). Самыя папулярныя з бясплатных Freepik.com і Pixabay.com. Звычыйна пры выкарыстанні малюнкаў з гэтых сервісаў трэба пазначаць, адкуль яны.
Яшчэ можна выкарыстоўваць штучны інтэлект. Флагманскімі сервісамі лічаццы DALL-E 2 і MidJourney, але іх бясплатныя магчымасці абмежаваны. Можна паспрабаваць Kandinsky, PlayGround, Blue Willow і іншыя.
Canva – інтуітыўна зразумелы мультызадачны інструмент для стварэння чэк лістоў урокаў, прэзентацый, інфаграфікі, урачыстых абвестак, запрашэнняў ды сертыфікатаў, як і любого візуальнага кантэнта ў сацыяльных сетках.
Ultima – калекцыя з 750 + ілюстрацый. Палепшыце свой дызайн і разнастайце афармленне з дапамогай узрушаючых ілюстрацый. Усе ілюстрацыі даступныя для выкарыстання ў любых камерцыйных і асабістых праектах. Вялікая разнастайнасць стыляў, тэматык, каляровых палітраў і вечных сфер выкарыстання падыдуць для любога дызайну.
Powtoon – гэта анлайн інструмент для стварэння анімацыйных відэаролікаў і прэзентацый. З дапамогай Powtoon карыстальнікі могуць лёгка ствараць дынамічныя відэа з аніміраванымі персанажамі, тэкстам, выявамі і гукавымі эфектамі. Гэты інструмент можа быць выкарыстаны ў адукацыі для стварэння займальных навучальных матэрыялаў, якія навучаюць відэаролікаў, прэзентацый або тлумачальных відэа. Прапануе шырокі выбар анімацыйных шаблонаў, графічных элементаў і магчымасцяў наладкі, што робіць працэс стварэння прафесійна выглядаюць відэа простым і займальным.
Лібавы сторытэлінг
Кожны з інструментаў лічбавага сторытэлінгу прапануе унікальныя магчымасці для навучання і прадстаўлення інфармацыі ў інтэрактыўнай і займальнай візуальнай форме, узбагачаючы працэс навучання і абмену ведамі.
Make Beliefs Comix – анлайн-сэрвіс для стварэння коміксаў, які можа быць выкарыстаны для развіцця навыкаў пісьма, расказвання і развіцця творчага мыслення.
StoryBird – платформа для стварэння і дзялення гісторый, вершаў і кніг, якая можа быць выкарыстана як творчы інструмент для навучання пісьму і чытанню.
Storyboard Composer – інструмент для стварэння сцэнарыяў, раскадровак і гісторый у выглядзе сцэнарыяў, што можа дапамагчы навучэнцам візуалізаваць свае ідэі і ствараць цэласныя апавяданні.
Timeline.js – рэсурс для стварэння інтэрактыўных таймлайнаў і гістарычных карт, які можа быць выкарыстаны для вывучэння і прадстаўлення часовых паслядоўнасцей і падзей.
Інструменты візуалізацыі:
Piktochart – сэрвіс для стварэння інфармацыйных графікаў і інфаграфікі, які дапамагае ў візуалізацыі дадзеных і канцэпцый для адукацыйных мэт. Шаблоны для ўсіх тыпаў кантэнту і асаблівыя ўмовы для некамерцыйных арганізацый.
Infogr.am – платформа для стварэння дыяграм, графікаў і інтэрактыўнай інфармацыйнай графікі, што можа быць карысна для візуалізацыі дадзеных і статыстыкі ў навучальных мэтах.
Матэматычныя эцюды – мадэлі выкананыя з выкарыстаннем сучаснай кампутарнай 3D-графікі, якія распавядаюць аб матэматыцы і яе прыкладаннях. Навукова-папулярныя апавяданні аб сучасных задачах матэматыкі і фільмы, якія па-новаму раскрываюць вядомыя сюжэты ды дазваляцюь «дакрануцца» да матэматычных фактаў і займальна, і карысна.
True size of.. – інтэрактыўная карта свету, на якой паказаны сапраўдныя памеры краін. Цяжка ўявіць сферычны свет на плоскім лісце паперы. Картографы выкарыстоўваюць так званую “праекцыю”, каб ператварыць зямны шар у двухмерную карту.
MathGames – вясёлая шматкарыстальніцкая гульня (і працоўныя лісты для друку), прызначаная для групавога навучання, як у класе, так і выдалена, каб стварыць займальны занятак і надзвычайны вопыт навучання. Мажліва ствараць індывідуальныя заданні, якія ацэньваюць або правяраюць пэўныя матэматычныя навыкі. Заданні адаптаваны такім чынам, каб навучэнцы працавалі на адпаведным узроўні класа.