Абярыце сваю любімую
Катэгорыю І пачынайце навучанне.

Змест курса
I – Пачатак шляху | Аб курсе
Змест курса, ягоная інфраструктура ды арганізацыя. Дарожная мапа курса як шлях героя да мэты ды адукацыю праз досвед. Знаёмства з групай ды ўласным Баддзі.
0/4
II – Каго ратуе герой, ці Коратка пра мэтавую аўдуторыю
Што мусіць быць у навучанні, каб яно было цікавым? Як выстройваць курс ды праектававаць навучанне вакол патрэбаў вучняў. Даследаванне аудыторыі, з якой вы працуеце. Праз гэта, паразуменне актуальных запытаў ды спраўных падыходаў да дзяцей, чуйны выбар слушнага фармата ды стратэгіі планавання, зыходзячы з інтарэсаў вучня. Карта эмпатыі. SMART мэты ды праектаванне праз мадэль ADDIE.
0/4
III – Куды ідзе герой, ці Зваротны дызайн у планаванні курса
Структураванне асноўных элементаў адукацыйнай праграмы. Асаблівасці планавання курса зыходзячы з мэтаў, практыка аналізу мэтаў і задач. Архітэктура ўзаемадзеяння паміж вучнямі, выкладчыкамі ды кантэнтам праграмы.
0/4
IV – Як дайсці да канца, ці Матывацыйны дызайн
Пасля планавання асноўнага маршрута мы прапануем нашаму герою зрабіць невялічкую паўзу, крыху паразважаць пра свой шлях да вучняў. У гэтай главе гаворка пойдзе пра асаблівасці навучання дзяцей. Яна дапаможа потым больш свядома планаваць змест канкрэтных урокаў, каб навучанне было захапляльным падарожжам, поўнмы прыгод ды адкрыццяў.
0/6
V – Якія чароўныя інструменты спатрэбяцца герою, ці анлайн-сродкі навучання
У сучасным свеце нашаму герою можа быць складана абыйсціся толькі сваімі рэсурсамі. Часам трэба выкарыстоўваць дапамогу тэхналогій.
0/6
VI – Канец шляху, ці Пачатак новага?
Зваротная сувязь з вучням, стварэнне вымяральных матэрыялаў ды ацэнка курса.
0/2
Шлях да стварэння анлайн-курса

Адзін з найбольш значных сучасных трэндаў у метадалогіі пабудовы заняткаў у школе называецца inquiry based teaching – навучанне, пабудаванае на любазнальнасці. Гэта азначае, што любы матэрыял падаецца вучням праз нешта, што можа прыцягнуць увагу, зацікаваць. Гэта можа быць ключавое пытанне, праблема, цікавы факт, набор асацыяцый. 

 

У “класічнай” педагогіцы вылучаюць матывацыйны этап урока. Гэта першыя некалькі хвілін, якія прыцягваюць увагу вучняў да тэмы, ствараюць матывацыю здабыць веды. Вельмі часта ў жывых уроках настаўнікі прапускаюць гэты этап, каб не марнаваць час. У анлайн-навучанне такое здараецца яшчэ часцей. Аднак акурат для анлайн-навучання прыцягненне ўвагі – ключавы элемент. Як мы часта паўтараем на старонках дапаможніка, ва анлайне ў вучня больш свабоды. Ён ці яна можа ўнутрана “адключыцца” ад таго, што адбываецца на экране. Таму важна зацікавіць дзіцяці.

Калі гэта сінхронны анлайн-урок, дзе настаўнік і вучні прысутнічаюць у адной прасторы, то агулам падыходяць прыёмы, якія выкарыстоўваюцца і ў класе. Напрыклад, ключавое пытанне.  Ключавое пытанне – гэта той кручок, які «чапляе» ўвагу вучня і не адпускае яе датуль, пакуль адказ на пытанне не знойдзены.

Ёсць некалькі дзесяткаў прыёмаў, якія можна выкарыстоўваць на матывацыйным этапе ўрока, вось толькі некалькі прыкладаў:

 

  • Фантастычны дадатак. Пры пачатку разгляданні новый тэмы настаўнік прапануе змяніць сітуацыю на фантастычную: напрыклад, перанесці літэратурнага героя ў іншую эпоху, ці змяніць фізічныя параметры свету, перанесціся ў будучыню, змяніць нешта ў мінулым. Напрыклад, як бы паўплавала на сучаснасць тое, калі б не была адкрыта электрычная лямпачка. Ці калі б згубіўся мяккі знак. Што было б, калі б не нарадзіўся Піфагор.
  • Кошык ідэй. Гэты прыём дапамагае актуалізаваць новую тэму і звярнуцца да асабістага свету вучняў. Настаўнік аб’яўляе тэму ўрока і прапануе ўзгадаць да яе усё, што прыйдзе на розум: асацыяцыі, асабісты досвед, ідэі, даты, факты, тэрміны, асобы і г.д. 
  • Рацэпт урока. Настаўнік прапануе вучням самастойна стварыць “рэцэпт” урока, абраўшы “карысныя і смачныя інгрэдыенты” і прыняць выніковы рэцэпт. Спачатку урока вучні абмяркоўваюць  складнікі яго “рэцэпта”, неабходныя для трывалага засваення зместу. Пытанні для абмеркавання: Якія “інгрэдыенты” спатрэбяцца? -Што патрэбна ведаць, каб засвоіць тэму? Якія навыкі могуць быць карысным? У якой форме навучанне будзе эфектыўным? (пералічыць магчымыя). Як вы зразумееце, што “страва” прыгатавана правільна?

Калі настаўнік запісвае кароткія відэа для асінхроннага навучання, то часта матывацыйны этап урока выносіцца па-за межы відэа. Напрыклад, перад праглядам вучню прапаноўваецца адказаць на неадназначнае пытанне ці прайсці лёгкі квіз, ці згуляць у “веру – не веру”. Важна, каб гэтая частка займала няшмат часу і была лёгкай, цікавай. Гэта дазваляе ўзбудзіць інтарэс да матэрыяла.  

 

Але інтарэс – субстанцыя капрызная, мы ўсе тое ведаем. Ён можа хутка ўзнікнуць і гэтак жа хутка згаснуць. Калі настаўніца ці настаўнік пачынае ўрок з ключавога пытання ці, скажам, рацэпта ўрока, то важна вяртацца на гэтага на працягу занятка. Яшчэ ўвага непасрэдна звязана з тэмпам і рытмам навучання, пра якія мы казалі раней. І не менш з тым, наколькі настаўніца ці настаўнік гатовыя раздзяліць з вучнямі аўтарства ўрока. А пра гэта ніжэй.