Абярыце сваю любімую
Катэгорыю І пачынайце навучанне.

Змест курса
I – Пачатак шляху | Аб курсе
Змест курса, ягоная інфраструктура ды арганізацыя. Дарожная мапа курса як шлях героя да мэты ды адукацыю праз досвед. Знаёмства з групай ды ўласным Баддзі.
0/4
II – Каго ратуе герой, ці Коратка пра мэтавую аўдуторыю
Што мусіць быць у навучанні, каб яно было цікавым? Як выстройваць курс ды праектававаць навучанне вакол патрэбаў вучняў. Даследаванне аудыторыі, з якой вы працуеце. Праз гэта, паразуменне актуальных запытаў ды спраўных падыходаў да дзяцей, чуйны выбар слушнага фармата ды стратэгіі планавання, зыходзячы з інтарэсаў вучня. Карта эмпатыі. SMART мэты ды праектаванне праз мадэль ADDIE.
0/4
III – Куды ідзе герой, ці Зваротны дызайн у планаванні курса
Структураванне асноўных элементаў адукацыйнай праграмы. Асаблівасці планавання курса зыходзячы з мэтаў, практыка аналізу мэтаў і задач. Архітэктура ўзаемадзеяння паміж вучнямі, выкладчыкамі ды кантэнтам праграмы.
0/4
IV – Як дайсці да канца, ці Матывацыйны дызайн
Пасля планавання асноўнага маршрута мы прапануем нашаму герою зрабіць невялічкую паўзу, крыху паразважаць пра свой шлях да вучняў. У гэтай главе гаворка пойдзе пра асаблівасці навучання дзяцей. Яна дапаможа потым больш свядома планаваць змест канкрэтных урокаў, каб навучанне было захапляльным падарожжам, поўнмы прыгод ды адкрыццяў.
0/6
V – Якія чароўныя інструменты спатрэбяцца герою, ці анлайн-сродкі навучання
У сучасным свеце нашаму герою можа быць складана абыйсціся толькі сваімі рэсурсамі. Часам трэба выкарыстоўваць дапамогу тэхналогій.
0/6
VI – Канец шляху, ці Пачатак новага?
Зваротная сувязь з вучням, стварэнне вымяральных матэрыялаў ды ацэнка курса.
0/2
Шлях да стварэння анлайн-курса

Любы курс мусіць уключаць у сябе зваротную сувязь ці дыягностыку ў некалькіх накірунках:

 

Па-першае, пра дасягненне мэтаў навучэнцамі.

Тут усё проста і складана адначасова. Проста, таму што мэты і вымяральныя матэрыялы закладаліся яшчэ на этапе планавання курса. Складана, таму што часам складана ўтрымаць гэты фокус на галоўным. Сапраўды пашлядзець, як вучні дасягнулі мэтаў. Заставацца шчырымі з сабой, калі нейкія мэты не былі дасягнуты (ці былі няправільна пастаўлены).

 

Па-другое, гэта ацэнка эфектыўнасці навучання.

Тут можна выкарыстоўваць некалькі метрык:

  • які адсотак вучняў, якія прайшлі курс да канца;
  • наколькі яны былі задаволеныя навучаннем;
  • якія блокі ці ўрокі курса даваліся ім цяжка, а што было карысна.

 

Па-трэцяе, гэта рэфлексія свайго досведу. Наш герой прайшоў аграмезны шлях, калі запусціў і правёў свой курс. Вялікая памылка – не адрэфлексаваць, не прысвоіць гэты досвед.

 

Калі такі від рэфлексіі даецца вам цяжка, то можна арыентавацца на тры пытанні:

  • У чым я малайца? Што ў мяне добра атрымалася?
  • Якія тры рэчы было б добра палепшыць?
  • Якія тры ўрокі я вынес(ла) з гэтай гісторыі?

 

Дапрацоўкі курса

 

Ітак, з самага пачатку мы казалі, што немагчыма зрабіць адразу нейкі ідэальны прадукт. Асабліва, калі вы робіце свой першы анлайн-курс. Самая добрая ідэя – нават на этапе распрацоўкі і перад запускам зрабіць сабе заметку ці выдзеліць старонку