Абярыце сваю любімую
Катэгорыю І пачынайце навучанне.

Змест курса
I – Пачатак шляху | Аб курсе
Змест курса, ягоная інфраструктура ды арганізацыя. Дарожная мапа курса як шлях героя да мэты ды адукацыю праз досвед. Знаёмства з групай ды ўласным Баддзі.
0/4
II – Каго ратуе герой, ці Коратка пра мэтавую аўдуторыю
Што мусіць быць у навучанні, каб яно было цікавым? Як выстройваць курс ды праектававаць навучанне вакол патрэбаў вучняў. Даследаванне аудыторыі, з якой вы працуеце. Праз гэта, паразуменне актуальных запытаў ды спраўных падыходаў да дзяцей, чуйны выбар слушнага фармата ды стратэгіі планавання, зыходзячы з інтарэсаў вучня. Карта эмпатыі. SMART мэты ды праектаванне праз мадэль ADDIE.
0/4
III – Куды ідзе герой, ці Зваротны дызайн у планаванні курса
Структураванне асноўных элементаў адукацыйнай праграмы. Асаблівасці планавання курса зыходзячы з мэтаў, практыка аналізу мэтаў і задач. Архітэктура ўзаемадзеяння паміж вучнямі, выкладчыкамі ды кантэнтам праграмы.
0/4
IV – Як дайсці да канца, ці Матывацыйны дызайн
Пасля планавання асноўнага маршрута мы прапануем нашаму герою зрабіць невялічкую паўзу, крыху паразважаць пра свой шлях да вучняў. У гэтай главе гаворка пойдзе пра асаблівасці навучання дзяцей. Яна дапаможа потым больш свядома планаваць змест канкрэтных урокаў, каб навучанне было захапляльным падарожжам, поўнмы прыгод ды адкрыццяў.
0/6
V – Якія чароўныя інструменты спатрэбяцца герою, ці анлайн-сродкі навучання
У сучасным свеце нашаму герою можа быць складана абыйсціся толькі сваімі рэсурсамі. Часам трэба выкарыстоўваць дапамогу тэхналогій.
0/6
VI – Канец шляху, ці Пачатак новага?
Зваротная сувязь з вучням, стварэнне вымяральных матэрыялаў ды ацэнка курса.
0/2
Шлях да стварэння анлайн-курса

Герой плануе аптымальны шлях да мэты

Калі ў вас ёсць запланаваная мэта навучання, то варта задаць сабе некалькі пытанняў:

 

  • Якія крокі дапамогуць прыйсці да мэты? На якія блокі будзе падзелены курс?
  • Якія мэты можна вылучыць для кожнага крока? Тут варта паўтарыць крокі па планаванні па зваротным дызайне?
  • Як мы зразумеем, што мэты кожнага крока (блока) дасягнутыя? Якія ў нас будуць вымяральныя матэрыялы?
  • Якія практычныя заданні мусяць выканаць вучні, каб навучыцца таму, што мы спланавалі?
  • Якая тэорыя спатрэбіцца для гэтага?

Пры планаванні асобных модуляў таксама вельмі важна кіравацца прынцыпамі зваротнага дызайну, то-бок спачатку планаваць мэты (як навучальныя вынікі і як вопыт вучня), а потым планаваць канкрэтныя практычныя крокі, якія дазволяць прыйсці ў кропку В. І толькі пасля гэтага вызначаецца той аб’ём тэорыі, якія сапраўды спатрэбіцца.