Радыя вітаць на відэакурсе “Геаграфія з Маляванычам”. Запрашаем вас у падарожжа па мацерыках і акіянах нашай планеты.
На нашых занятках вы дазнаецеся, як утвараліся кантыненты і асноўныя формы рэльефу на іх – горы і раўніны. Як фарміруецца клімат Зямлі і якія асаблівасці мае прыроднае наваколле ў розных частках свету. Мы наведаем усе акіяны на зямной паверхні, а таксама выправімся ў падарожжа на афрыканскі кантынент.
Наш курс прызначаны найперш для вучняў 7 класа беларускіх школ, усе тэмы адпавядаюць школьнай праграме па геаграфіі за 7 клас. Але мы пастараліся зрабіць тэорыю больш нагляднай і зразумелай, дапоўнілі яе цікавымі фактамі, ілюстрацыямі і відэазамалёўкамі. Ажывіць урокі геаграфіі нам таксама дапамог вядомы актор Аляксандр Ждановіч, які выступіў у ролі настаўніка. Таму на наш курс мы смела запрашаем не толькі сямікласнікаў, але і агулам усіх дзяцей, якія цікавяцца геаграфіяй. Наперадзе вас чакаюць унікальныя мясціны, незвычайныя жывёлы і расліны, цікавыя з’явы прыроды.
Вы хацелі бы атрымліваць push-уведамленні аб усіх асноўных падзеях?