Мы пераходзім да павольнага чытання. Калі раней мы атрымалі першыя ўражанні ад аповесці, сфармавалі і спраўдзілі альбо зняпраўдзілі свае чаканні, зразумелі сюжэт і пазнаёміліся з персанажамі – цяпер мы пачынаем учытвацца ў словы і сказы, заўважаць дробязі, шукаць сімвалы і аўтарскія падказкі, прыхаваныя ў тэксце. Каб не губляць эмацыйнага складніка тэксту, мы дадаем да інтэлектуальных назіранняў назіранні пачуццёвыя, візуальныя, спрабуем асэнсаваць аўтарскую думку не толькі ў словах, але і ў вобразах. На выкананне заданняў модуля вам спатрэбіцца не менш за 2 гадзіны.
Далучыцца да размовы.