У гэтым модулі мы паспрабуем уявіць сабе рэальны (а не мастацкі) гістарычны кантэкст, у якім існуе аповесць. Такі кантэкст складаецца з агульнай гісторыі краіны, якая так ці іначай уплывае на кола тэам і праблем твора, а таксама з прыватнай гісторыі аўтара – ягонай біяграфіі. Суплёт гэтых шырокага і вузкага гістарычных кантэкстаў нараджае тое сэнсавае і фактычнае поле, у якім будзе існаваць думка аўтара. Выкананне заданняў модуля зойме каля 3-4 гадзін.
Далучыцца да размовы.