Здаецца, цяпер мы гатовыя сабраць свае ўражанні і думкі ў агульную карцінку. У гэтым модулі мы згадаем вывучанае і зноў звернемся да матэрыялаў, якія стварылі вы самі, праходзячы заданні курса. Мы складаем пазл – і спрабуем зразумець, ці адрозніваецца цяпер “наш Быкаў” ад Быкава школьнага, стэрэатыпнага. Да якіх бы высноў вы не прыйшлі – у любым выпадку вы будзеце мець рацыю, бо цяпер вашая думка абгрунтаваная пільным, уважлівым чытаннем з апорай на тэкст. Хутчэй за ўсё, вы справіцеся з заданнямі гэтага модуля за 3 гадзіны, але мы спадзяемся, што гутарка з аповесцю не скончыцца для вас яшчэ доўгі час.
Далучыцца да размовы.