Абярыце сваю любімую
Катэгорыю І пачынайце навучанне.

Змест курса
Уводзіны. Чытанне як сатворчасць. “Штампаваны” Быкаў
Стэрэатыпы, звязаныя з творчасцю Васіля Быкава, пераследуюць чытача ўсё свядомае жыццё. “Быкаў піша пра вайну”, “ваенны пісьменнік”, “пра вайну і вёску”, “лейтэнанцкая проза”, “псіхолаг вайны” - шчэ не чытаўшы чарговай кнігі Васіля Быкава, мы ўжо гатовыя дакладна акрэсліць яе асаблівасці. Шчэ да пачатку чытання мы выбудоўваем вузкі танэль, па якім будзе рухацца нашае ўспрыняцце. Так мы губляем галоўнае: магчымасць сапраўды прачытаць тэкст. У гэтых Уводзінах мы паспрабуем разабрацца, навошта ўвогуле мы чытаем кнігі - і як варта гэта рабіць. На выкананне заданняў модуля вам спатрэбіцца калі гадзіны часу - і адразу пасля яго пачынайце чытаць тэкст аповесці, каб падысці да наступнага модуля ўжо з першымі ўражаннямі ад прачытанай кнігі.
0/4
Працоўны сшытак курса “Як чытаць твор Васіля Быкава “Знак Бяды”
0/1
Аўтар – прастора – час
У гэтым модулі мы паспрабуем уявіць сабе рэальны (а не мастацкі) гістарычны кантэкст, у якім існуе аповесць. Такі кантэкст складаецца з агульнай гісторыі краіны, якая так ці іначай уплывае на кола тэам і праблем твора, а таксама з прыватнай гісторыі аўтара - ягонай біяграфіі. Суплёт гэтых шырокага і вузкага гістарычных кантэкстаў нараджае тое сэнсавае і фактычнае поле, у якім будзе існаваць думка аўтара. Выкананне заданняў модуля зойме каля 3-4 гадзін.
0/7
Аўтар і яго тэкст. Аўтар і яго персанажы
Мы пераходзім да павольнага чытання. Калі раней мы атрымалі першыя ўражанні ад аповесці, сфармавалі і спраўдзілі альбо зняпраўдзілі свае чаканні, зразумелі сюжэт і пазнаёміліся з персанажамі - цяпер мы пачынаем учытвацца ў словы і сказы, заўважаць дробязі, шукаць сімвалы і аўтарскія падказкі, прыхаваныя ў тэксце. Каб не губляць эмацыйнага складніка тэксту, мы дадаем да інтэлектуальных назіранняў назіранні пачуццёвыя, візуальныя, спрабуем асэнсаваць аўтарскую думку не толькі ў словах, але і ў вобразах. На выкананне заданняў модуля вам спатрэбіцца не менш за 2 гадзіны.
0/5
Чытач і тэкст
У гэтым модулі мы пачынаем інтэрпрэтаваць, то бок дадаваць да аўтарскіх словаў свае думкі. Цяпер яны складаюцца не з агульных уражанняў ці нашага асабістага досведу, а абапіраюцца на гістарычны кантэкст (агульны і прыватны), на аўтарскі стыль, на падказкі, зробленыя аўтарам. Наша задача - не адрывацца ад тэкста, не сыходзіць у сваіх інтэпрэтацыях далёка ад аўтара, але і не абмяжоўваць сваіх магчымасцяў у расшыфроўцы тэкста. На гэты модуль адвядзіце сабе каля 2 гадзін. 
0/5
Спачатку было слова… а потым кіно
Нарэшце мы гатовыя пазнаёміцца з чужой інтэрпрэтацыяй Быкаўскай аповесці: з інтэпрэтацыяй рэжысёра і акторскага калектыва. Любое кіно - гэта не літаральны “здымак”, гэта пераасэнсаванне, гэта чужое прачытанне. Мы ўжо умеем аддзяляць аўтарскую думку ад сваёй, цяпер важна адчуць і усвядоміць думку трэцяга чытача - рэжысёра кінафільма. Разам з праглядам стужкі на выкананне заданняў модуля вам спатрэбіцца каля 4 гадзін.
0/3
Эпілог для чытача
Здаецца, цяпер мы гатовыя сабраць свае ўражанні і думкі ў агульную карцінку. У гэтым модулі мы згадаем вывучанае і зноў звернемся да матэрыялаў, якія стварылі вы самі, праходзячы заданні курса. Мы складаем пазл - і спрабуем зразумець, ці адрозніваецца цяпер “наш Быкаў” ад Быкава школьнага, стэрэатыпнага. Да якіх бы высноў вы не прыйшлі - у любым выпадку вы будзеце мець рацыю, бо цяпер вашая думка абгрунтаваная пільным, уважлівым чытаннем з апорай на тэкст. Хутчэй за ўсё, вы справіцеся з заданнямі гэтага модуля за 3 гадзіны, але мы спадзяемся, што гутарка з аповесцю не скончыцца для вас яшчэ доўгі час. 
0/4
Вучымся чытаць эпас. “Знак бяды” Васіля Быкава
Далучыцца да размовы.