- Уважліва перачытайце пачатковыя і фінальныя сказы кожнай з частак у далучаным файле.
- Ці дапамагаюць гэтыя сказы аднавіць у памяці прачытаны тэкст? Як вы мяркуеце, ці можа такога кшталту “канспект” выкарыстоўвацца замест брыфлі (кароткага зместу) для замацавання і аднаўлення зместа ў памяці?
- Звярніце ўвагу на сказы глаў 1,2, 4-11. Ці заўважаеце вы нейкія заканамернасці ў чаргаванні глаў, у імёнах герояў, якімі пачынаецца і завяршаецца частка?
- Ці захоўваецца заўважаная вамі заканамернасць у главах 12-17? Адзначым: менавіта ў гэтых главах мяняецца мастацкі час аповесці: з падзеяў вайны расповед вяртаецца да падзеяў калектывізацыі. Як вам падаецца, ці звязаныя змены ў чаргаванні глаў са зменай мастацкага часу?
- Звярніце ўвагу на апошні сказ 27 главы – гэта ж ёсць і апошні сказ усёй аповесці. Паспрабуйце паразважаць над пытаннем: а якой жа пары чакае бомба? І чаго яна можа дачакацца ў мірны час? Што дадае гэты сказ да агульнага ўспрымання аповесці?
Файлы практыкаванняў
Далучыцца да размовы.