- Разгледзьце выявы, дадзеныя ў файле. Паспрабуйце ўспомніць, у якіх абставінах і ў якім кантэксце згадваюцца адлюстраваныя на выявах аб’екты і прадметы. Пазначце для сябе на аркушы альбо зафіксуйце ў памяці, як называліся гэтыя аб’екты ў тэксце.
- Насупраць кожнага аб’екта запішыце па тры асацыяцыі, якія ўзнікаюць у вас пры згадцы такіх прадметаў альбо падзей.
- Ацаніце свае ўражанні: ці супадаюць яны з агульным уражаннем ад тэкста, альбо нейкі прадмет выбіваецца з эмацыйнай атмасферы аповесці. Калі ўражанні супадаюць – мы можам меркаваць, што вы знаходзіцеся з аўтарам аповесці у адным культурным полі і ваша інтэпрэтацыя тэксту была б блізкай да аўтарскага разумення.
- Паспрабуйце адказаць на пытанне: якую бяду мае на ўвазе аўтар? Знакамі чаго з’яўляюцца згаданыя ім знакі бяды?
Файлы практыкаванняў
Далучыцца да размовы.