- Сабярыце перад сабой усе рабочыя матэрыялы курса: стужкі часу, вашу вокладку да аповесці, план сядзібы, водгук на кінафільм – альбо проста згадайце ўсе ўражанні, якія вы атрымалі падчас праходжання заданняў курса.
- Запішыце на асобным аркушы паперы свае ўражанні альбо сканцэнтруйце свае разважанні над тэкстам у ключавых словах: 3 назоўнікі, 3 дзеясловы, 3 прыметнікі.
- Параўнайце гэты спіс з самым першым спісам, складзеным вамі напачатку курса. Ці змяніліся вашыя асацыяцыі? У якой часціне мовы сканцэнтраваныя гэтыя змены? Калі ў назоўніках – вы добра працавалі з дэталёвым і сімвалічным узроўнем тэксту. Калі ў дзеясловах – для вас па-новаму адкрыўся змест і хранатоп аповесці. Калі ў прыметніках – вы змянілі эмацыйны бок успрыняцця тэкста. Калі зменаў няма – вашыя адкрыцці яшчэ наперадзе, вам трэба час на асабістую рэфлексію, і гэта таксама – прыкмета разважлівага і ўдумлівага чытача.
- Напішыце кароткі чытацкі водгук на “Знак бяды”, у якім адлюструйце свае адкрыцці і інсайты – і размясціце яго на адным з сайтаў з чытацкімі водгукамі, напрыклад, тут. Такі кантэнт, створаны чытачамі на сваёй мове, надзвычай важны для існавання нашай багатай літаратуры ў сучасным свеце, і мы верым, што кожнае слова ў сеціве на нашай мове пра нашу літаратуру робіць кожнага з нас больш моцным і больш упэўненым у нашай агульнай культурнай вартасці.
Далучыцца да размовы.