- Заўважце, што мастакі абіраюць розны спосаб візуалізацыі: ад сюжэтных ілюстрацый да сімвалічнага ўвасаблення эмоцыі альбо думкі.
- Безумоўна, кожны спосаб мае рацыю і кожны мае свой водгук у чытача, які абірае кнігу ў тым ліку і па вокладцы. Але мы можам выбраць, які з гэтых спосабаў адгукаецца нам. Які шлях да вокладкі абралі б вы?
- Назва аповесці – “Знак бяды” – сустракае нас адразу на вокладцы, прыхаваць яе, зрабіць першае ўражанне больш аптымістычным альбо маркетынгава паспяховым не атрымаецца. Як вам падаецца, гэта хіба альбо перавага аповесці?
- Калі маеце імпэт і магчымасць альбо калі праходзіце курс разам з падлеткамі – стварыце свае вокладкі да аповесці, абраўшы адзін са спосабаў візуалізацыі альбо стварыўшы свой. Дарэчы, ці можна выкарыстаць для вокладкі ідэі нечужой для Быкава Віцебскай мастацкай школы? Як выглядала б вокладка ў стылістыцы супрэматыстаў – выхаванцаў Малевіча?
Далучыцца да размовы.