- Пэўна, вы ўжо чыталі альбо слухалі тэкст аповесці, альбо пачнеце гэта рабіць падчас праходжання нашага курса. У любым выпадку, рэтраспектыўна альбо сінхронна, выпішыце назвы тых гісторычных падзеяў, якія так ці іначай згадваюцца альбо падтрымліваюцца зместам (героямі, эпізодамі, успамінамі персанажаў).
- Дадайце да стужкі часу трэцім колерам даты і падзеі, згаданыя альбо адлюстраваныя ў аповесці.
- Параўнайце, якім чынам суадносяцца тры вашыя стужкі. Ці можам мы сказаць пасля праведзенай працы, што Васіль Быкаў піша толькі пра вайну? Ці супадае вашае разуменне працягласці і абумоўленнасці гістарычных працэсаў з мастацкім увасабленнем гэтых працэсаў у аповесці “Знак бяды”?
Далучыцца да размовы.