- Пачытайце кароткі артыкул у Вікіпедыі аб рэжысёры стужкі Міхаіле Пташуку. Ці выпадковай была ягоная цікавасць да тэксту аповесці? Ці супадае час здымак фільма з меркаваным мастацкім часам уступа да самой аповесці?
- Складзіце ўласны рэйтынг акцёрскіх работ у фільме. Хто з акцёраў найлепш адпавядае вашым чытацкім адчуванням?
- Азнаёмцеся з водгукамі гледачоў на папулярным кінарэсурсе. Якім быў бы ваш водгук, станоўчым ці адмоўным?
- Напішыце кароткі водгук (для такога кшталту рэсурсаў ніякіх патрабаванняў да водгукаў няма, таму дайце волю фантазіі і ўласнаму стылю) і па жаданні размясціце на згаданым сайце – там бракуе водгукаў ад беларускіх гледачоў на беларускай мове. Такім чынам мы крыху адновім справядлівасць у адносінах да беларускага фільма, знятага па-руску.
Далучыцца да размовы.