Дарагія сапраўдныя чытачы!
Наш курс створаны як для тых, хто ніколі не чытаў аповесць Васіля Быкава “Знак бяды”, так і для тых, хто ўжо мае такі досвед. Але першым мы зайдросцім больш! Бо у вас наперадзе асэнсаванне глыбіні і сімволікі вядомай аповесці, якая часам успрымаецца праз прызму школьных штампаў.
Мы запрашаем вас у падарожжа па старонках аповесці, не, не разам з намі, складальнікамі курса, а разам з аўтарам і ягоным часам, які можна слушна лічаць суаўтарам старонак, што чакаюць менавіта вас.
Мы прапануем вам павольнае асэнсаванае чытанне. Упэўнены, што такое ўспрыманне, дапаможа адкрыць вам “сваё” апавяданне, зусім іншае, чым вы пра яго думалі, ці якім яго ведалі.
Асэнсаванае чытанне навучыць вас, як адкрыць для сябе іншыя, не менш значныя і не менш таленавітыя тэксты, што ёсць у беларускай літаратуры.
Калі ж вы настаўнік, і валодаеце методыкай чытання – вы можаце выкарыстаць матэрыял курса для пабудовы ўласнай сістэмы ўрокаў, дадаць да сваіх распрацовак праблемныя пытанні альбо заданні, якія спадабаюцца вам і пададуцца эфектыўнымі для вашага класа.
Вы хацелі бы атрымліваць push-уведамленні аб усіх асноўных падзеях?