З дапамогай герояў: хлопчыка Дзімкі і дзяўчынкі Аленкі, удзельнікі курса навучацца хутчэй чытаць, разумець прачытанае, аналізаваць (глядзельна і разумова), знаходзіць хуткія рашэнні, выконваць абсалютна новыя заданні, што ў комплексе паспрыяе развіццю вышэйшых псіхічных функцый: памяці, мыслення, успрымання і мовы.
Дзякуючы розным цікавым, незвычайным варыянтам заданняў, дзеці “не спецыяльна” чытаюць і развіваюць важныя навыкі.
Паводле задумы, сшытак павінен быць выкарыстаны для самастойнай працы. Дарослыя патрэбныя толькі на этапе праверкі заданняў.
Вы хацелі бы атрымліваць push-уведамленні аб усіх асноўных падзеях?