“Васьміног” – адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра!

Лічбавая платформа – гэта месца сустрэчы для беларускіх дзяцей і падлеткаў, настаўнікаў і бацькоў, для атрымання сучаснай беларускаарыентаванай адукацыі.

Team

Сучасная адукацыя

На Платформе прадстаўленыя сучасныя інтэрактыўныя курсы па беларускай мове і літаратуры, гісторыі і геаграфіі, і іншых прадметах.

Прафесійныя выкладчыкі

“Васьміног” змяшчае курсы ад адданых і зацікаўленых выкладчыкаў, а таксама прадастаўляе ім магчымасць удасканальваць навыкі выкладання ў онлайн-фармаце.

Беларускія дзеці з усяго свету

На Платформе навучаюцца маленькія беларусы і беларускі не толькі з Беларусі, але і з іншых краін. Гэта цудоўная магчымасць заводзіць сяброў па ўсім свеце!

Камунікацыя з бацькамі

“Васьміног” заахвочвае ўключанасць бацькоў у працэс навучання праз прадастаўленне ім разнастайных магчымасцяў камунікацыі з настаўнікамі і спецыяльных навучальных актыўнасцяў.

Беларускацэнтрычнасць

Школьнікі ўнутры і па-за межамі Беларусі не маюць магчымасць атрымліваць адукацыю па шматлікіх прадметах без ідэалагічнага складніку. Дзеля гэтага, на платформе “Васьміног” сабраныя курсы, якія дазволяць беларускім школьнікам атрымаць неабходныя веды.

На платформе збіраюцца курсы ад зацікаўленых выкладчыкаў, у тым ліку, тых, хто вымушаны быў пакінуць сваю акадэмічную кар’еру ў Беларусі. Такім чынам, “Васьміног”  выступае месцам сустрэчы для зацікаўленых школьнікаў і імпэтных выкладчыкаў.

Мова

Базавае і прасунутае навучанне роднай мове, з граматычнай і моўнай практыкай

Культура

Літаратура, мастацтва, скульптура – школьнікі азнаёмяцца з вялікімі мастакамі мінулага і сучаснасці

Гісторыя

Навучанне беларускай гісторыі і разумення месца нашага народа ў свеце

Геаграфія

Знаёмства з беларускімі гарадамі і мястэчкамі, прыроднымі ландшафтамі і багаццямі